viasna on patreon

Актывістку з Маларыты Рамановіч судзяць за слова "ўзурпатар"

2022 2022-06-16T10:53:40+0300 2022-06-16T11:20:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ramanovich-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Рамановіч

Людміла Рамановіч

У судзе Маларыцкага раёна 15 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовай актывісткі Партыі БНФ Людмілы Рамановіч. Яе абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.

Справу разглядае суддзя Вольга Смірнова, дзяржабвінаваўца – пракурор Фёдар Міховіч.

Напачатку сакавіка 2022 года палітзняволеная Людміла Рамановіч звярнулася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.

Актывістка Партыі БНФ з Маларыты Людміла Рамановіч, былая кандыдатка ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, агучыла свае негатыўныя адносіны да вайны ва Украіне, якую развязала Расія. Жанчына таксама выказала пратэст супраць магчымага удзелу Беларусі ў братазабойчай вайне і патрабавала вывесці з тэрыторыі Беларусі расейскія войскі.

22 сакавіка актывістку затрымалі, 4 красавіка ў хаце Людмілы Рамановіч прайшоў ператрус, а 7 красавіка яе змясцілі ў СІЗА горада Берасця.

Падчас абвяшчэння абвінавачання высветлілася, што падставай для крымінальнага пераследу актывісткі з'яўляецца слова "ўзурпатар" з яе ліста ў Следчы камітэт.

Судовае пасяджэнне працягнецца 17 чэрвеня. Пройдуць спрэчкі бакоў і выступіць пракурор.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства