viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-05-31T16:30:19+0300 2022-06-30T21:25:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 31 траўня:

Падзея: Сайт Саюза палякаў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім, а ў Беластоку прайшла чарговая акцыя падтрымкі палітзняволеных Андрэя Пачобута і Анжалікі Борыс.

“Гэта палякі — але гэта беларускія палякі. Гэта частка нашага грамадства, гэта нашы грамадзяне”.

Крымінальны пераслед: Асудзілі за абразу Лукашэнкі праз каментар у сацсетках — але прайшоў год, як ён быў напісаны. Асудзілі за перфомансы з “пахаваннем Лукашэнкі”… Чаму так адбываецца?

Каментар эксперта: Як (не) стаць экстрэмістам у Беларусі? Разбіраемся разам з юрыстам ПЦ “Вясна” Паўлам Сапелкам.

Каментар: Праваабаронца “Вясны” Дар’я Рублеўская наведала Украіну ў межах гуманітарнай місіі — яна прывозіла гуманітарны груз для ўкраінскай арганізацыі "Восток SOS"? Як жыве Ужгарад падчас вайны? Як ставяцца ўкраінскія памежнікі да беларускіх пашпартоў і як жартуюць наконт Лукашэнкі? Як украінскім праваабаронцам бачыцца будучыня іх краіны?

*да гуманітарнага збору для Восток SOS можна далучыцца ТУТ.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Iva Sativa, а таксама панк-гурта Deviation, адным з заснавальнікаў якога з’яўляецца Андрэй Пачобут.

ўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2022-05-31_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства