viasna on patreon

За заклік "Падпальваем табакеркі!" гамяльцу прысудзілі год калоніі Дапоўнена

2022 2022-05-16T13:31:44+0300 2022-05-24T08:10:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnamorchanka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Чарнаморчанка. Фота з сацыяльных сетак

Іван Чарнаморчанка. Фота з сацыяльных сетак

У судзе Савецкага раёна Гомеля 16 траўня вынесены прысуд Івану Чарнаморчанку.  Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мохараў, дзяржабвінаваўца -пракурор Марына Пушкар.

Да суда Іван Чарнаморчанка быў змешчаны ў Следчы ізалятар №3 Гомеля.

Суд палічыў што такімі дзеяннямі стаў пост у адным з тэлеграм-каналаў ў 2020 годзе з заклікам "Падпальваем табакеркі!".

Нягледзячы на ціск пракурора, асуджаны віну не прызнаў, абгрунтоўваючы тым, што не памятае самога факту абмеркавання гэтай тэмы ў тэлеграм-чаце, і дадзеныя эмацыйныя выразы яму не характэрныя, сваю палітычную пазіцыю Іван Чарнаморчанка абмяркоўваць адмовіўся.

Суддзя Мохарев зачытаў вынікі лінгвістычнай экспертызы, якая паказала, што ў словах «Падпальваем табакеркі» няма закліку да распальвання сацыяльнай варожасці. Адвакат настойваў, што сувязь з іншымі эпізодамі па факце нанясення шкоды тытунёвым шапікам "Табакерка" адсутнічае, і ў спрэчках хадайнічаў аб спыненні справы.

Аднак, пракурор Пушкар палічыла, што віна асуджанага Чарнаморчанкі даказаная цалкам і запытаў год і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму, з заключэннем пад варту прама ў зале суда.

Тым не меней суддзя Мохараў прызнаў жыхара Гомеля вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год у калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства