viasna on patreon

Студэнта асудзілі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі" за паведамленні ў чатах і ўдзел у адным Маршы

2022 2022-05-12T15:49:30+0300 2022-05-24T15:33:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-2020-09-06-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марш адзінства ў Гродна 6 верасня 2020 года. Фота: hrodna.life

Марш адзінства ў Гродна 6 верасня 2020 года. Фота: hrodna.life

6 траўня 2022 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынесены прысуд 18-гадоваму студэнту Кірылу Кятурку. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Яго вызвалілі ў залі суда. 

Справу разгледзела суддзя Маргарыта Ланцэвіч з удзелам народных засядальнікаў Л. В. Якалцэвіч і Л. Д. Кашырынай. Бок дзяржабвінавачання падтрымала Алена Траццякова. Следчым па справе хлопца быў старшы лейтэнант юстыцыі Дзмітрый Бакун

У чым Кятурку прызналі вінаватым?

Кірыла Кятурку прызналі вінаватым у тым, што з 13 жніўня па 13 лістапада 2020 года ён арганізоўваў, а таксама 6 верасня 2020 года — прыняў актыўны ўдзел — у масавых мерапрыемствах у Гродна. Згодна з абвінавачаннем, ён "натхняў" сваімі публікацыямі удзельнікаў гарадскіх тэлеграм-чатаў "у мэтах пабуджэння ў іх адчування неабходнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах", здзяйснення дзеянняў, якія спалучаныя з непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады. Таксама ён заклікаў людзей да дзеянняў, якія звязаныя грубым парушэннем грамадскага парадку: блакаванню дарог, парушэнню работы транспарту. Для гэтых мэтаў, згодна з матэрыяламі справы, ён размясціў у суполках публікацыі, сярод якіх былі наступныя:

  • Сегодня менты не задерживают людей? Что-то нет автозаков и ОМОНа. СПЯТ ЧТО ЛИ?
  • ВСЕ В ЦЕНТР!
  • К танку.
  • Идем!!!
  • Зачем бояться автозаки??????????
  • Никто не знает, просто подходите в центр.
  • Админы, дайте команду где собираться всем.
  • К 17.00 все кто сейчас гуляет, переезжаем на общественном транспорте ко второй точке по количеству голосов из опроса — к-р Октябрь. Рядом мини-рынок и магазины. Можно просто гулять у фонтана.
  • НА КОРОНУ ИДИТЕ. ХОДИТЕ ВНУТРИ ЕСЛИ БОИТЕСЬ.
  • Согласен. Мосты перекрывать эффективнее всего.

Акрамя таго, 6 верасня ён прыняў удзел у вулічным шэсці, адмаўляючыся выканаць патрабаванні супрацоўнікаў і спыніць супрацьпраўныя дзеянні. 

Што сказаў хлопец?

Кірыл Кятурка прызнаў віну. Ён распавёў, што 6 верасня ён прыйшоў на плошчу ў Гродна, каб прыняць удзел у шэсці грамадзян. Падчас мерапрыемства яго затрымалі супрацоўнікі АУС. Таксама ён пацвердзіў, што неаднаразова пакідаў паведамленні ў тэлеграм-каналах "Гродно 97%", "Ихтиандры Гродно", "м-н Форты и те, кто рядом" — у тым ліку, каб людзі збіраліся для ўдзелу ў масавым мерапрыемстве. 

Што адбывалася на пасяджэнні? 

На судзе выступілі сведкі. Супрацоўнік АУС А. Ф. Заруба пацвердзіў, што грамадзяне не рэагавалі на патрабаванні разыйсціся. Асабіста пра Кятурку ён не сказаў ні слова. Супрацоўнікі АУС Чарняк, Мацейка і Сафонава таксама распавялі пра несанкцыянаванае мерапрыемства, не ўзгадваючы Кятурку.  

Да справы далучаныя відэа з масавых мерапрыемстваў у Гродна. 

У выніку суддзя Маргарыта Ланцэвіч прызнала яго вінаватым у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі за сабой парушэнне работы транспарта. Таксама — у актыўным удзеле ў такіх дзеяннях. Яна асудзіла абвінавачанага да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Хлопца вызвалілі ў залі суда, ён знаходзіўся ў зняволенні з 3 лютага. Арышт з ягонай маёмасці — гульнявой прыстаўкі, мабільнага тэлефона і планшэта — зняты праз адсутнасць маёмасных спагнанняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства