viasna on patreon

Віцебск: у судзе за “экстрэмісцкія перформансы” дапыталі сведкаў і абвясцілі тайм-аут

2022 2022-05-07T09:36:00+0300 2022-05-10T11:47:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-perfomans-04.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Злева направа: Кацярына Макарэвіч, Арцём Латышаў, Ірына Пярцова, Юлія Лабунова. Фота "НН"

Злева направа: Кацярына Макарэвіч, Арцём Латышаў, Ірына Пярцова, Юлія Лабунова. Фота "НН"

У судзе Віцебскага раёна 5 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу на чатырох мясцовых жыхароў за “экстрэмісцкія перформансы”.

Абвінавачаныя – палітвязні Ірына Пярцова, Арцём Латышаў, Кацярына Макарэвіч і Юля Лабунова.

У залежнасці ад ролі кожнага ў здзяйсненні шэрагу злачынстваў іх абвінавачваюць па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса:

ч.2 арт. 339 (злоснае хуліганства);

ч.1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);

арт. 341 (псаванне маёмасці ў іншых грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства).

Справу разглядае суддзя Міхаіл Зубеня.

У Віцебску чатырох палітвязняў судзяць за “экстрэмісцкія перформансы”

У жніўні 2021 года абвінавачаныя арганізавалі акцыю на віцебскіх могілках. Для рэалізацыі сваіх задумак яны выкарыстоўвалі чужую магілу, на якую паставілі партрэт кіраўніка дзяржавы і знялі на мабільны тэлефон пастановачныя пахаванні.

У судовым пасяджэнні ў сувязі з несупадзеннямі ў паказаннях некаторых абвінавачаных, дадзеных пад час следства і ў судзе, была дапытаная Ірына Пярцова.

Яна патлумачыла, што да яе ў СІЗА прыяжджаў супрацоўнік ГУБАЗІК, настойваў, каб яна напісала “яўку з павіннай”, падказваў, як гэта зрабіць і што пісаць. Маўляў, пішы, бо астатнія ўжо прызналіся. Гэта твой першы крок на волю.

Большасць супярэчлівых паказанняў тычылася ролі Кацярыны Макарэвіч, якая, па ранейшых паказаннях, нібыта займалася фінансаваннем пратэстнай дзейнасці, падтрымлівала сувязь з BySOL, перадавала грошы на правядзенне акцый.

Абвінавачаная паказалі ў судзе, што ў акцыі на могілках таксама брала ўдзел і Ірына Базылевіч.

Што пад час судовага працэсу казалі сведкі

Паказінні сведак тычыліся Кацярыны Макарэвіч, якая 6 верасня 2020 года прыняла актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Віцебску. Кіроўца-міліцыянер Андрэй Падрэз і міліцыянер роты ППСМ Андрэй Кайгародаў амаль нічога не памятаюць пра падзеі 2020 года.

Падрэз паведаміў, што бачыў юнака, які замахваўся на амапаўца. Многія беглі ў бок супрацоўнікаў міліцыі, каб вызваліць затрыманага мужчыну. Мы сталі адступаць...

Сведчыць, што бачыў дзяўчыну з б-ч-б сцягам, але дакладна апазнаць на фота Макарэвіч не можа.

Сведкі падтрымалі паказанні, якія давалі пад час следства. Натоўп на вуліцы быў шумны, некаторыя заміналі затрыманням, Кайгародаў адчуў удары па целе. Хто іх наносіў – не памятае.

Наступны сведка – Валюшка. Пазнаёміўся з Латышавым, Макарэвіч і Лабуновай у дваравым чаце "Шашлычкі". Сустракаліся некалькі разоў, але палітычныя пытанні не абмяркоўвалі. Суду паведаміў, што прытрымліваецца звычайных поглядаў. 

У судзе паказаў, што удзельнічаў у відэаздымцы аднаго з эпізодаў, які фігуруе ў судзе - спаленне дзяржаўных СМІ. Трымаў у руках запалены фаер, быў у масцы Мікі-Маўса. Хто вырабляў відэаролік і размяшчаў яго на ТГ-каналах не ведае. Дэталі і ролі кожнага ў перформансе - не памятае.

Дапыталі таксама юрыста фінансавага аддзела ДАІ Віцебскага аблвыканкама Фядотава, які рабіў разлікі нанесенай шкоды банерам з выяваю даішнікаў. Апрача таго, што рыхтаваў для следчых даведку, нічога па справе патлумачыць не мог.

У судзе абвешчаны перапынак да 10 гадзін 16 траўня.

Віцебск: У судзе дапыталі ўдзельнікаў "экстрэмісцкіх перформансаў”

Пад час допыту абвінавачаных выявілася, што дачыненне да гэтай крымінальнай справы, маюць і іншыя асобы: Святлана Гуркоўская, Павел Сакалоў, Марына Праслава і яшчэ некалькі чалавек.

Пад час допыту абвінавачаных выявілася, што дачыненне да гэтай крымінальнай справы маюць і іншыя асобы: Святлана Гуркоўская, Павел Сакалоў, Марына Праслава, Ірына Базылевіч.  Матэрыялы следства па іх выдзелены ў асобную вытворчасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства