viasna on patreon

У Віцебску працягваецца судовы працэс над удзельнікамі "экстрэмісцкіх перформансаў”

2022 2022-04-26T11:31:59+0300 2022-05-07T09:13:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-perfomans-04.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Злева направа: Кацярына Макарэвіч, Арцём Латышаў, Ірына Пярцова, Юлія Лабунова. Фота "НН"

Злева направа: Кацярына Макарэвіч, Арцём Латышаў, Ірына Пярцова, Юлія Лабунова. Фота "НН"

У судзе Віцебскага раёна 26 красавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу на чатырох мясцовых жыхароў за “экстрэмісцкія перформансы”.

На лаве падсудных палітвязні Ірына Пярцова, Арцём Латышаў, Кацярына Макарэвіч і Юля Лабунова.

У залежнасці ад ролі кожнага ў здзяйсненні шэрагу злачынстваў іх абвінавачваюць па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч.2 арт. 339 (злоснае хуліганства);
  • ч.1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
  • арт. 341 (псаванне маёмасці ў іншых грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства).

Справу разглядае суддзя Міхаіл Зубеня.

У Віцебску чатырох палітвязняў судзяць за “экстрэмісцкія перформансы”

Паводле матэрыялаў следства, група праводзіла лакальныя акцыі, а свае, так званыя "дасягненні", здымалі на відэа. Ролікі яны публікавалі ў адкрытым доступе ў Інтэрнэце для ўсеагульнага агляду з мэтай прыцягнення ўвагі.

Допыт абвінавачаных у судзе

Пад час допыту ў судзе Ірына Пярцова віну прызнала часткова, адмаўляе ў сваіх дзеяннях палітычную і сацыяльную варажнечу. Наконт перфомансу на могілках патлумачыла, што не зусім усведамляла свае дзеянні. Сама толькі разлівала шампанскае. Хто вырабляў і публікаваў у інтэрнэце відэаролік – не ведае.

Папрасіла прабачэння ў пацярпелага Андрэя Пыльскага.

На пытанне аб сваім стаўленні да грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне ў 2020 годзе адказваць адмовілася.

Кацярына Макарэвіч цалкам прызнала сваю віну ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Віцебску 6 верасня 2020 года. Прызналася, што чула, але праігнаравала патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі аб спыненні супрацьпраўных дзеянняў. Іншых абвінавачаных, апроч Арцёма Латышава, не ведае. Была ўдзельніцай чату “Голас віцебскіх двароў”, які, як бачна, іх і аб’ядноўваў.

Арцём Латышаў віну прызнаў па эпізодзе на могілках, адмовіўся прызнаваць віну ў спаленні асобнікаў праўладных газет. Таксама не падтрымаў абвінавачанне ў распальванні сацыяльнай варажнечы ў дачыненні да супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі (эпізод з кіданнем яек з фарбаю ў бігборд з выяваю даішнікаў.

На пытанне аб стаўленні да паслявыбарчых падзеяў 2020 года адказаў, што не церпіць гвалту, выступае за свабоднае волевыяўленне і трымаецца дэмакратычных поглядаў. Прызнаўся, што прымаў удзел у акцыі пратэсту ў верасні 2020 года.

Хто вырабляў відэа з перфомансаў – ня ведае.

Пад час допыту абвінавачаных выявілася, што дачыненне да гэтай крымінальнай справы, маюць і іншыя асобы: Святлана Гуркоўская, Павел Сакалоў, Марына Праслава і яшчэ некалькі чалавек. Матэрыялы следства выдзелены ў асобную вытворчасць. Праца па выяўленні іншых асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення злачынстваў працягваецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства