«Хачу крычаць на ўвесь свет гісторыю свайго дзіцяці»: маці палітзняволенай Насты Кухаравай расказала, пра што ёй баліць на волі, а дачцэ — за кратамі
У зняволенні Настасся Кухарава ўжо амаль тры месяцы. І сама палітзняволеная, і яе родныя, здаецца, гатовыя ўжо да ўсяго, але трымацца на пазітыве — і маці дзяўчыны, і самой Насце становіцца ўсе цяжэй — лістоў і вітанак з волі ў дзяўчыны становіцца ўсе меней.
«У 21-м стагоддзі мая дачка — бязвінны вязень. Я ўпэўнена, пра гэта нельга маўчаць»
«Усе людзі розныя. Ведаю, што некаторыя родныя палітзняволеных асцерагаюцца агалоскі. А я хачу крычаць на ўвесь свет гісторыю свайго дзіцяці, - гаворыць маці Настассі Аксана. — Хачу, каб тое, што яна робіць, малюе і піша адтуль пабачылі як мага больш людзей. Мая дачка — палітвязень у 21-стагоддзі, якая не зрабіла нічога дрэннага, але зараз за кратамі. Пра гэта баліць маё матчына сэрца і пра гэта, я ўпэўнена, нельга маўчаць».
Нагадаем, 24-гадовую Насту Кухараву затрымалі 31 студзеня 2022 года. ГУБАЗіК схапіў яе наўпрост на чыгуначным вакзале, калі тая вярталася з маскоўскіх вакацый у Мінск. Спачатку дзяўчыну збілі, каб тая дала пароль ад тэлефона, а потым ачарнілі ў пакаяльным відэа. Зараз Настассю ўтрымліваюць у СІЗА №1 і абвінавачваюць ў здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак». Дзяўчыну затрымалі нібыта за перакрыцце дарог на адным з нядзельных маршаў, які праходзіў у жніўні 2020 года.
Маці палітзняволенай Насты Кухаравай: “Дзеля дачкі не дазваляю сабе плакаць, нават ведаючы, што з яе здзекваліся”
«Часам мне здаецца, што людзі за кратамі нікому не патрэбны, і ўсе на іх забыліся. Але я памятаю. І буду рабіць усё, і грукаць усюды, каб, калі хто забыўся — узгадалі», — гаворыць Аксана.
За тры месяцы зняволення яе Насты жанчына стала зусім танюсенькай. Сітуацыя з дачкой яе не адпускае ні ўдзень, ні ўначы. Вагі ў Аксане засталося ўсяго 37 кілаграмаў, а моцы — як у сапраўднага асілка. На пазітыве трымаецца нават у гэтай сітуацыі. Жартуе са свайго стану: «Ды я проста сукенку набыла прыгожую, а памер малаваты аказаўся. Хутка збіраюся апрануць, з нагоды самай жаданай падзеі апошняга часу. Вось схуднела крыху, каб улезці і быць самай прыгожай на гэтым свяце. А пакуль проста пішу дачцэ лісты і чакаю яе на волі».
Жанчына разважае:
«Ведаеце, ніколі не думала, што невялічкі аркушык паперы і радкі тэксту на ім могуць стацца такім багаццем. Для Насты лісты з волі — самая вялікая падтрымка. Ды я і сама, калі атрымліваю ад яе ліст, вельмі радая. Пішу ёй амаль кожны дзень, і яна таксама стараецца. Большасць лістоў, на шчасце, даходзіць. Калі-нікалі першая палова ліста пазітыўная, а напрыканцы... псіхалагічныя арэлі».
Аксана дала «Вясне» пачытаць лісты яе Насты з-за кратаў.
Гаворыць: «Яна вельмі старецца мяне адтуль падтрымліваць, нават там не азлобілася. Вось піша:
…Мир это вовсе не враг. Нужно общаться со Вселенной, видеть сердечки на асфальте, наслаждаться голубым небом и радоваться лучам солнца, даже через решетку…И пусть это мне стоит так дорого, я никогда не сдамся. Я останусь собой, никогда не буду человеком злым.
Ці вось яшчэ:
Сегодня приготовила какао. Он остыл, и я придумала, что с ним сделать: взяла свои любимые мюсли-гранолы (меня угостили) и залила их какао. Вышло очень вкусно, буду всегда такие делать.
«Там, за кратамі, нічога не адбываецца. Кожны дзень падобны да мінулага. Уяўляеце, для іх там нават паход у лазню — свята!» — гаворыць Аксана
Сегодня ходили в баню. Чистенькая! С двумя косичками. Я гуляла в красивой шапке. Она ярко-оранжевая.
«Наста мая піша вершы. Праўда, апошнім часам усе радзей. Вось апісала, як у іх адбываецца прагулка», — паказвае верш зняволенай дзяўчыны яе маці.
Небо в решеточку, капля на лбу,
Льдинки на стенке блестят на свету.
Вышла на улицу — так хорошо.
Ходим по кругу… Гул мужиков…
Со спички подкурим, на лавке сидим.
Небо в решетку прибавит седин.
Часик походим, вернемся «домой».
Так и проходит воскресный день мой…
Падтрымка не мае межаў: як пісаць лісты палітвязням не з Беларусі
«Я, чатыры сцяны і 9 сцёртых твараў, якіх даўно не краналася шчасце»
Але ўсе частцей, па словах жанчыны, настрой у лістах Насты сумны.
Завтра первый день весны. Мне не верится. Я уже не вижу себя на свободе. Кажется, что это никогда не закончится. Я знаю, что это всего лишь временное испытание, только я не понимаю, за что я сижу и что плохого я сделала.
Яшчэ:
Я давно не писала стихи, и я знаю, с чем это связано. Душа моя уплыла за буйки. Спасать я ее не стала. Жалею себя…Слезы текут по щекам, я жду судного дня…Меня поставили на учет, как экстремистку. Это просто вздор! По моей статье вообще свобода не предусмотрена. Ты находишься под надзором 24/7 у себя дома, или в колхозе работаешь, или… на зоне. Меня тут как раз пугали пару раз в шутку сроком.
Но самое забавное во всей этой истории, что друзья оставили меня в это трудное время года. Приветы по началу передавали, а потом раз — и перестали. Но я не обижаюсь. В клетке-то я, а там жизнь, там цвета, цветы, там раскрываются почки, просыпается сердце от спячки, там солнце, дожди, там Луна, там объятия. А тут я, четыре стены и 9 стертых лиц, которых давно не касалось счастье. Во мне тоска и одиночество. Они свили гнездо внутри меня и не уходят. Черт возьми. Хоть привет передайте. Я тут гнию без вас и вашей любви. Честно… словно птица без неба погибаю. Простите, если о многом прошу, ведь поддержки хватает — моя мама мне сердце лечит, а я ее лишь калечу. Прости меня, ма. Так себе дочь из меня. Подвела я тебя.
Вядома, што ў адной камеры Наста Кухарава знаходзіцца з журналісткай tut.by Аленай Талкачовай і яшчэ 8 дзяўчынамі, большасць з якіх сядзіць за «палітыку». Па словах самой дзяўчыны, умовы ў яе не самыя горшыя, але…
Мне кажется, что моя жизнь утекает сквозь пальцы. Тут хорошие условия, тут хорошие соседки, хорошие милиционеры. Меня называют зайкой, но кажется, что там, снаружи, никому нет до меня дела…
«Напішыце ім самыя простыя добрыя словы»
«Кожны ліст для зняволеных — сапраўдная падзея. Нават калі вам здаецца, што напісаць вам няма пра што, гэта не так, запэўніваю вас, — звяртаецца да ўсіх беларусаў маці Насты Кухаравай. — Пабывалі ў лесе? Убачылі пралеску? Прачыталі цікавую кніжку? Пазнаёміліся з крутым чалавекам? Напішыце ім пра гэта ў лісце. Паверце, для іх гэта — нібыта глыток свабоды, якая складаецца з маленечкіх дробязей і нават бытавых рэчаў, якіх яны, там, за кратамі, пазбаўленыя. Палітвязням не трэба дэманстраваць жаль наконт іх становішча. Кожнаму з іх патрэбныя сілы, каб не падаць духам. Жаль у гэтым - горшы памочнік. Калі вы хочаце падтрымаць чалавека ў турме, напішыце яму самыя простыя добрыя словы і дазвольце яму адчуць, што там, на волі, яго чакаюць, памятаюць, і што нават праз месяцы, а для некаторых ужо і гады, там у яго засталіся аднадумцы».
Нядаўна ў Насты Кухаравай адбылася псіхіятрычная экспертыза, бо ў тым самым пакаяльным відэа, якое пасля затрымання з ёй запісаў ГУБАЗіК, дзяўчыну прымусілі сказаць, што яна ўжывала марыхуану, на целе ў Насты шмат тату з выявамі анімэ, а да затрымання яна прымала антыдэпрэсанты…
Зразумела, што ніякіх адхіленняў у яе не выявілі. Цяпер Настасся і яе родныя чакаюць суда, які павінен адбыцца 5 траўня.
Зараз дзяўчына як ніколі мае патрэбу ў вашай падтрымцы. Вы можаце даслаць Настассі ліст салідарнасці, тэлеграму, пасылку, бандэроль і нават грашовы перавод. Адрас такі: СІЗА-1, Мінск вул. Валадарскага 2, 220030, Кухаравай Настассі Андрэеўне. |
«Мы таксама трымаемся, — бадзёрыцца маці палітзняволенай дзяўчыны. — А куды дзявацца! Нават бабуля не падае духам. Наста нам дасылае лісты – у іх і малюнкі, і вершыкі. Дык мы іх разам з бабуляй у асобны сшытачак перапісваем, перакладаем. Яна ў нас хоць і ва ўзросце, але ўсё ж бабуля новага пакалення: адукаваная, мае крытычнае мысленне, мазгі ёй прашыць немагчыма. Нядаўна ў яе быў гіпертанічны крыз. Але мы ўсе разам — я, мае матуля і бацька — дамовіліся між сабой: хварэць, стагнаць, скардзіцца, паміраць — усе можна, але толькі пасля вызвалення Насты. Вось і трымаемся як салдаты».
Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”