viasna on patreon

Жыхара Мінска Усніча пакаралі калоніяй за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту 2020 года

2022 2022-04-17T09:01:22+0300 2022-04-18T09:23:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/usnich-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Усніч. Фота з сацыяльных сетак

Юрый Усніч. Фота з сацыяльных сетак

Суд Маскоўскага раёна Мінска 12 красавіка вынес прысуд палітзняволенаму тэсціроўшчыку Юрыю Уснічу, якога абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Таццяна Пірожнікава.

Юрый Усніч быў затрыманы 13 студзеня 2022 года і пасля прад’яўлення абвінавачання быў змешчаны ў СІЗА №1 Мінска. У канцы сакавіка 2022 справу Юрыя перадалі ў пракуратуру.

Абвінавачаны скончыў Мінскі радыётэхнічны каледж і Інстытут інфармацыйных тэхналогій БДУІР.

Вучыць англійскую, працаваў да затрымання тэсціроўшчыкам, а да гэтага быў кладаўшчыком. На новым месцы папрацаваў 3 месяцы.

Судовы працэс пачаўся 8 красавіка.

Згодна матэрыялаў абвінавачання, Юрый Усніч прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Мінску,  у тым ліку на Плошчы і праспекце Незалежнасці, груба парушаў грамадскі парадак, выкрыкваў лозунгі, перашкаджаў руху грамадскага транспарту, не падпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў унутраных спраў.

Суд пастанавіў прызнаць Юрыя Усніча вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства