viasna on patreon

У Наваполацку студэнта асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за "навучанне беспарадкам"

2022 2022-04-07T20:56:24+0300 2022-04-08T16:03:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shamau_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 красавіка 2022 года ў судзе Наваполацка і Наваполацкага раёна вынесены прысуд мясцоваму жыхару – 20-гадоваму Леаніду Шамаву. Справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні.

Суддзя Віталь Лапко прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса і асудзіла яго да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Малады чалавек прызнаны вінаватым у навучанні і іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады. Згодна з матэрыяламі справы, 10 і 11 жніўня 2020 года Леанід "наўмысна і супрацьпраўна" сабраў і распаўсюдзіў інфармацыю, прызначаную для гэтых мэтаў. Абвінавачванне было ўпэўненае, што ён распаўсюджваў яе праз тэлеграм-чаты, каб з імі маглі азнаёміцца жыхары Наваполацка і бліжэйшых населеных пунктаў. Да прысуду Шамаў знаходзіўся пад вартай.

Шамаў – студэнт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, які ў 2019 годзе заняў першае месца па-за конкурсам на турніры па робататэхніцы "У будучыню праз веды: v5.0", які праходзіў у гэтай ВНУ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства