viasna on patreon

Палітзняволенага былога дэсантніка з Салігорску ў калоніі асудзілі яшчэ да года зняволення

2022 2022-04-04T12:22:29+0300 2022-04-04T17:15:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/okostko_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супраць палітзняволенага былога дэсантніка з Салігорску Руслана Акосткі, якога асудзілі да трох гадоў калоніі за супраціў міліцыянтам пры затрыманні на акцыі ў памяць Рамана Бандарэнкі, у віцебскай калоніі №3 узбудзілі новую крымінальную справу па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд над ім адбыўся 18 сакавіка ў будынку "Віцьбы". Пра працэсе не ведалі нават сваякі палітвязня — тры месяцы ад яго наогул не было вестак. У выніку, суддзя Віцебскага раённага суда Міхаіл Зубеня асудзіў яго да года калоніі. 

Нагадаем,16 лістапада 2020 года суд Салігорскага раёна арыштаваў Руслана на 15 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту ў памяць забітага Рамана Бандарэнкі. Тады ён здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам, чым і стаў вядомым. 

Аднак пасля арышту на волю Руслан так і не выйшаў. У дачыненні да былога дэсантніка распачалі крымінальную справу за супраціў супрацоўнікам міліцыі (арт. 363 Крымінальнага кодэкса) за тое, што падчас затрымання аказаў супраціў супрацоўнікам РАУС і нанёс ім цялесныя пашкоджанні. На судзе высвятлілася, што яны не панеслі за сабой цяжкіх наступстваў і шкоды здароўю супрацоўніку РАУС.

Суд праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме ў напружанай абстаноўцы і незвычайнай актыўнасці сілавікоў. Руслан на судзе віну не прызнаў.

У выніку, суддзя Алеся Серадзенка асудзіла салігарчаніна трыма гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін палітвзня накіравалі адбываць у віцебскую калонію №3. Са снежня сваякі Руслана не атрымлівалі ніякіх вестачак ад яго. У сакавіку з раскладу судоў на сайце Вярхоўнага суда стала вядома пра новы суд над палітвязнем. Цяпер Руслан утрымліваецца ў віцебскім СІЗА №2. Ён плануе абскарджваць прысуд. 

Падтрымаць палітвязня лістамі, грашовымі пераводамі:

СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2,

Руслан Уладзіміравіч Акостка

Беларусы на «крытай»: як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях

«Вясна» распавядае, якія метады пакарання выкарыстоўвае адміністрацыя калоній супраць палітвязняў і хто з палітычных вязняў прызнаны «злоснымі парушальнікамі рэжыму».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства