viasna on patreon

Яшчэ адзін жорсткі прысуд: айцішніка Падрэза асудзілі за зліў дадзеных пра сілавікоў

2022 2022-03-15T19:00:03+0300 2022-03-15T20:21:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padrez_dzm.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Падрэз

Дзмітрый Падрэз

Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда 15 сакавіка вынесла прысуд пра справе палітвязня і IT-спецыяліста Дзмітрыя Падрэза. Яго абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), арт. 364 (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і арт. 365 (Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Старшынствуючы ў судзе суддзя Сяргей Хрыпач.

Дзмітрый Падрэз — IT-спецыяліст, быў затрыманы 15 ліпеня 2021 года за перадачу дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў тэлеграм-каналу "Чорная кніга Беларусі". Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

Силовики на веревках через окно вломились в квартиру айтишника, «который сливал личные данные телеграм‑каналу "ЧКБ"»

ГУБОПиК и СОБР задержали айтишника, «который сливал личные данные сотрудников телеграм-каналу "Черная книга Беларуси"». Об этом сообщает телеграм-канал ГУБОП.

Прысудам суда абвінавачаны Падрэз быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб, і на падставе ч.6 арт. 16, ч. 3 арт. 130 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Прысудам суда з абвінавачанага Падрэза на карысць траіх пацярпелых, прозвішчы якіх пакуль невядомыя, спагнана матэрыяльнае пакрыццё маральнай шкоды ў памеры 11 000 рублёў.

Апроч таго, у адпаведнасці з ч. 1 арт. 46-1 КК ужытая спецыяльная канфіскацыя да мабільнага тэлефона Хіаомі Redmi 6, які належыць абвінавачанаму, які з'яўляецца сродкам учынення злачынства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства