viasna on patreon

Палітзняволеных "нашаніўцаў" Андрэя Скурко і Ягора Марціновіча асудзілі на 2,5 гады калоніі кожнага

2022 2022-03-15T14:49:17+0300 2022-03-15T14:49:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skurko_marcinovich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 сакавіка 2022 года ў судзе Заводзкага раёна Мінска вынесеныя прысуды галоўнаму рэдактару «Нашай нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніку аддзелу маркетынгу і рэкламы Андрэю Скурко. Суддзя Анжэла Касцюкевіч прызнала іх вінаватымі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу і прысудзіла кожнаму па 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі прасіў прызначыць пракурор Мікалай Дзяцел.

Паводле версіі абвінавачвання, "Скурко і Марціновіч, з'яўляючыся службовымі асобамі выдавецкага прадпрыемства, а Марціновіч — яшчэ і ўласнікам прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, з траўня 2017 года да чэрвеня 2021 года размясцілі ў кватэры, якая належыць Скурко, офісы гэтых арганізацый для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці". Пры гэтым яны працягвалі плаціць за камунальныя паслугі па тарыфах для фізічных асоб, а неабходна было плаціць па тарыфах для юрыдычных. 

"Мінскводаканал" і "Мінскэнерга" не мелі прэтэнзій да абвінавачаных паводле грамадзянскага пазову, таму што яны цалкам кампенсавалі шкоду. 

У апошнім слове нашанішўцы казалі пра сваіх сваякоў, для якіх зняволенне стала вялікім ударам, а таксама перадавалі словы падтрымкі тым, хто быў з імі разам.

Як сёння праходзяць суды над трыма палітзняволенымі журналістамі?

На дадзены момант за кратамі знаходзяцца 32 прадстаўнікі беларускіх медыя.

Пачаўся суд над палітзняволенымі рэдактарамі «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко

Справу разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства