viasna on patreon

Як сёння праходзяць суды над трыма палітзняволенымі журналістамі?

2022 2022-03-02T16:40:22+0300 2022-03-02T17:12:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hruzdzilovich_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Груздзіловіч у зале суда

Алег Груздзіловіч у зале суда

На дадзены момант за кратамі знаходзяцца 32 прадстаўнікі беларускіх медыя, з пачатку года вядома мінімум пра 11 фактаў пераследу прадстаўнікоў медыя: вобшукаў, штрафаў, ззатрыманняў. Некаторых з журналістаў ужо асудзілі да пазбаўлення волі: Кацярыну Андрэеву, Дар'ю Чульцову, Ігара Лосіка, Аляксандра Івуліна. 2 сакавіка ў Беларусі працягваюць разглядацца крымінальныя справы ў дачыненні да беларускіх журналістаў: на лаве падсудных — палітзняволеныя Алег Груздзіловіч, Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко.

Журналіста судзяць за ўдзел у акцыі

У судзе Савецкага раёна Мінску пачалі разглядаць справу былога журналіста "Радыё Свабода" Алега Груздзіловіча. На паседжанне не пусцілі шэраг сваякоў і сяброў журналіста, хаця зала была паўпустая. На суд змагла трапіць жонка Груздзіловіча Мар'яна і журналістка агенцтва "Спутнік". Аднак жонцы забаранілі здымаць працэс, размаўляць з Алегам, нават абмяняцца жэстамі. Справу разглядае суддзя Сяргей Шаціла.

«Я далёка сядзела, кепска бачыла Алега. Калі я памахала Алегу, то міліцыянт адразу забараніў нам абменьвацца жэстамі, не дазволіў мне сказаць яму і слова», — расказала Мар’яна.

Груздзіловічу інкрымінуюць “арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”. Ён нібыта прымаў удзел у несанкцыянаванай акцыі ў той момант, калі яго пазбавілі акрэдытацыі МЗС Беларусі. Пацярпелым бокам у справе выступіў «Мінсктранс», які заявіў, што Алег нібыта нанёс шкоду ім у трох эпізодах: падчас акцый 16 жніўня, 11 і 18 кастрычніка 2020 года, бо ў Мінску быў спынены рух. Палітвязню прад'явілі пазоў на 56 тысяч рублёў.

Суддзя Савецкага раёна Мінска Сяргей Шаціла.

Груздзіловіча дапыталі па кожным эпізодзе: дзе журналіст знаходзіўся і што рабіў у даты, якія прад'еўленыя ў абвінавачанні. Алег адказаў, што 16 жніўня меў акрэдытацыю МЗС Беларусі ў якасці карэспандэнта "Радыё Свабода" і быў у камізэльцы з надпісам «Прэса», а 11 і 18 кастрычніка працаваў як пазаштатны журналіст «Народнай волі», выконваў сваю працу.

Сведкам на працэсе выступіў рэдактар «Народнай волі» Ёсіф Сярэдзіч, які расказаў суду, што Алег выконваў рэдакцыйнае заданне па асвятленні падзей. Сярэдзіч таксама пазітыўна ацаніў Алега як журналіста і чалавека, якога ён ведае 40 гадоў. Пасведчанне газеты далучылі да матэрыялаў справы. Акрэдытацыя Груздзіловіча да канца жніўня пацвярджаецца даведкай МЗС Беларусі. 

«Алег трымаецца годна, хоць фізічна і стомлены няволяй. Знаходзіць сілы пасьмейвацца і з сумы пазову, і наогул са спробы зрабіць яго ледзь не галоўным па барыкадах», — паведаміў сябра Алега.

У спрэчках пракурор запатрабаваў прызнаць журналіста вінаватым і пакараць яго на 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд будзе агучаны 3 сакавіка ў 12.00.


"У зале прысутнічаюць прадстаўнікі СМІ? — "Так, у клетцы"

Суд Заводзкага раёна Мінска працягнуў разглядаць крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзелу маркетынгу і рэкламы Андрэя Скурко. Іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу. Справу разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Пачаўся суд над палітзняволенымі рэдактарамі «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко

Справу разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Другі дзень суда над рэдактарамі «Нашай Нівы» Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч пачаўся з жарту.

— У зале прысутнічаюць прадстаўнікі СМІ? — спытала сакратар «суда».
Ягор: Так.
Андрэй: У клетцы.
Усе ўсміхаюцца, уключна з работнікамі суда.

Сёння былі апытаныя сведкі па справе.

Падтрымаць палітзняволеных журналістаў можна па адрасе: 

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Алег Анатольевіч Груздзіловіч

Андрэй Генадзьевіч Скурко 

Ягор Аляксандравіч Марціновіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства