viasna on patreon

Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай вынеслі прысуд: па два гады калоніі

2021 2021-02-18T10:28:23+0300 2021-02-18T13:25:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_andreeva_chultsova_011.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева ў судзе Фрунзенскага раёну. Менск, Беларусь. 9 лютага 2021 года. Фото: АВ / Белсат

Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева ў судзе Фрунзенскага раёну. Менск, Беларусь. 9 лютага 2021 года. Фото: АВ / Белсат

17 лютага ў судзе Фрунзенскага раёну Менску скончылі разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да журналістак Белсат Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай. Сёння суддзя Наталля Бугук агучыла вырак - два гады кожнай у калоніі агульнага рэжыму. Столькі, колькі прасіў пракурор. Пра гэта паведамляе Белсат. 

Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову абвінавацілі ў тым, што яны нібыта бралі актыўны ўдзел і нават кіравалі «групавымі дзеяннямі, што груба парушаюць грамадскі парадак», якія пацягнулі за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту. Следства сцвярджала, што стрым журналістак з пратэставай акцыі 15 лістапада нібыта пацягнуў за сабой прыпыненне руху 13 аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных (хаця большасць з гэтых маршрутаў наагул не маюць дачынення да плошчы Пераменаў, дзе іх затрымалі).

Два гады пазбаўлення волі запатрабаваў пракурор для журналістак Белсат

У судзе Фрунзенскага раёну Менску 17 лютага працягваецца разгляд справы журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Дзяўчат вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

Другі дзень суда над Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай

У судзе Фрунзенскага раёну Менску 16 лютага адбылося другое паседжанне ў справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, паведамляе Белсат.

Як праходзіць суд над журналісткамі "Белсат" Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай

Паседжанне мусіла пачацца а 10:00, але затрымалася прыблізна на паўгадзіны. На суд пусцілі толькі акрэдытаваных журналістаў – карэспандэнты «Белсату» трапіць у залу не здолелі. Абмежаванне абгрунтавалі каронавірусам, аднак людзі, якія апынуліся па-за дзвярыма, казалі, што ў зале прысутнічала ўсяго каля 15–20 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства