viasna on patreon

Жыхар Ганцавічаў патэлефанаваў у міліцыю і аблаяў Лукашэнку – арыштавалі на 3 месяцы

2022 2022-02-28T14:08:00+0300 2022-02-28T14:15:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_minsk1_1.10.20.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала. Ілюстратыўнае фота

Судовая зала. Ілюстратыўнае фота

Праваабаронцы даведаліся пра вынікі судовага пасяджэння па справе Уладзіміра Паўловіча, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Вядома, што судовае пасяджэнне па гэтай справе ўзначаліла старшыня суда Ганцавіцкага раёна Аксана Зоткіна, якая ўступіла на гэтую пасаду ў снежні 2020-га года. Менавіта тады ўказам № 487 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў» Лукашэнка прызначыў па ўсёй краіне 52 суддзі на пяцігадовы тэрмін, а 19 суддзяў па розных прычынах зняў з пасад. Дагэтуль, з 2017 года, старшынёй Ганцавіцкага суда быў Уладзімір Космач. У тым жа 2020-м годзе ён сышоў у адстаўку з фармулёўкай «па ўласным жаданні», аднак застаўся суддзёй Ганцавіцкага суда.

Уладзіміра Паўловіча абвінавачваюць у тым, што 11 студзеня гэтага года ён патэлефанаваў у аператыўна-дзяжурную службу Ганцавіцкага РАУС, і, як сцвярджае бок абвінавачвання, «наўмысна выказаў з выкарыстаннем ненарматыўнай формы маўленчага выказвання» асабістае пасланне Лукашэнкі «у сувязі з ажыццяўленнем ім сваіх паўнамоцтваў».

Гэты ўчынак і стаў падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы.

Дарэчы, па беларускіх законах пакаранне за абразу прэзідэнта прадугледжвае штраф або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Рашэнне па справе Паўловіча было вынесена яшчэ 15 лютага, аднак праваабаронцам пра яго стала вядома толькі цяпер. Старшыня суда Ганцавіцкага раёна Аксана Зоткина прызнала мужчыну вінаватым у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 368 і прызначыла яму ў якасці пакарання арышт на 3 месяцы. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць у Паўлавіча мабільны тэлефон.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства