viasna on patreon

Гарадзенскі блогер Vadimati, якога судзяць за абразу дзяржаўнага сцяга і прэзідэнта, адмовіўся даваць паказанні Дапоўнена

2021 2021-12-14T17:54:43+0300 2021-12-14T19:59:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vadimati.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Ермашук (Vadimati). Фота: Радыё Свабода

Вадзім Ермашук (Vadimati). Фота: Радыё Свабода

У судзе Шчучынскага раёна 14 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Вадзіма Ермашука (блогер Vadimati) Яго абвінавачваюць у абразе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і абразе прэзідэнта (арт. 368 КК).

Працэс вядзе суддзя Дзмітрый Ціунчык.

Гарадзенца Вадзіма Ермашука, вядомага як блогер Vadimati, затрымалі 16 жніўня гэтага года ў Шчучыне, куды ён паехаў здымаць ролік. На наступны дзень у яго дома прайшоў агляд, і яго асудзілі на 25 сутак арышту па арт. 24.23 КаАП — нібыта за заклікі ўдзелу ў масавым мерапрыемстве. Затым яго асудзілі яшчэ на 15 сутак. 

17 верасня стала вядома, што на блогера ўзбудзілі дзве крымінальныя справы: па арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта» і арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». 

24 верасня Ермашука змясцілі пад варту. 

Падставай для завядзення спраў паслужылі два выказванні блогера.

Як расказала "Свабодзе" жанчына, якая прысутнічала на судзе над блогерам, паводле матэрыялаў справы, Вадзім Ермашук летась у жніўні і верасні нібыта выкладаў допісы ў сацыяльных сетках, у якіх абразіў Лукашэнку подпісам пад фота кшталту: «нелегітымны прэзідэнт».

Таксама паводле матэрыялаў справы, 16 жніўня 2021 году Вадзім Ермашук на аўтазапраўцы ў Скідзелі ўзяў у рукі маленькі дзяржаўны сцяжок, які прадаваўся ў краме, і назваў яго «анучкай» са словамі, што «надта дорага каштуе кавалачак анучкі».

На судзе Вадзім Ермашук адмовіўся даваць паказанні.

На пытанні суддзі не адказваў. Сваю віну не прызнаў ні па адным артыкуле.

Са словаў відавочцы, Вадзім трымаецца бадзёра на судзе. Таксама на судзе выступілі два супрацоўнікі Шчучынскага РАУС у ролі сведкаў па справе. З іхніх словаў, яны даведаліся, што ў Шчучын едзе блогер, які крытыкуе беларускую ўладу.

Вадзімаці адзначыў падчас суду, што ніколі не дзяліў беларусаў паводле прыхільнасці да сцягоў: дзяржаўнага або нацыянальнага.

17 снежня працэс працягнецца ў 12-00 – у гэты дзень адбудуцца судовыя спрэчкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства