Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
https://spring96.org/be/news/105882
2021
2021-11-30T16:37:26+0300
2021-11-30T16:37:26+0300
2021-12-15T13:43:05+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).
Анонс праграмы на 30 лістапада:
Падзея: З нагоды Міжнароднага дня жанчын-праваабаронцаў (29 лістапада) узгадваем беларускіх жанчын-праваабаронцаў, якія сядзяць за кратамі:
- Вольга Гарбунова ўласна падзеліцца меркаваннем, навошта выдзяляць менавіта жанчын з супольнасці праваабаронцаў (яе голас быў запісаны яшчэ да яе затрымання);
- Марфе Рабковай цяпер пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Сваім калегам яна распавядала пра допыты яшчэ да “Вясны”, падчас якіх следчы яе біў галавой аб стол;
- Таццяна Ласіца перажыла два месяцы суда над ёй з моцнымі болямі. Мабыць, ёй патрэбна аперацыя, але ва ўмовах СІЗА гэтым ніхто займацца не хоча;
- Пераемнасць пакаленняў выразна была бачная падчас назірання за выбарамі: “Выдалілі адну Гарачку, прыйшла іншая”, — пра Юлію Гарачку распавядае яе маці Наталля Гарачка-Басалыга.
Па-за межамі: Паглядзім, якія акцыі прайшлі на мінулым тыдні з нагоды рэпрэсій у Беларусі:
- 24 лістапада ў Вільні (Літва) узнікла Алея Беларусі — Вігілія дэмакратыі. Цяпер там растуць 16 рабін, бо “ў літоўскай міфалогіі рабіна адганяе злых духаў”, — кажа сябра Літоўскага Сейма Гедрус Супліс.
- 25 лістапада ў Беластоку (Польшча) прайшла акцыя салідарнасці з лідарамі Саюза палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам. “Д’ябал жыве”, — кажа Ірэна Бярнацкая, сябра Саюза палякаў у Беларусі, якая правяла два месяцы ў зняволенні і потым была прымусова вывезена на мяжу з Польшчай.
- 28 лістапада беларусы ў Батумі (Грузія) далучыліся да Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, дзе ўзгадалі і зняволеных “вясноўцаў”. “Нашы людзі там сядзяць — і нам важна памятаць пра іх”.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні спявачкі NAKA.
Аўдыёзапіс выпуску:
https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2021-11-30_Eva_VIASNA_AN.mp3