viasna on patreon

Жлабінчанку суд пакараў двума гадамі “хатняй хіміі” за жнівеньскія падзеі мінулага года

2021 2021-11-30T12:32:11+0300 2021-11-30T13:10:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhlobin-sud-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Жлобінскага раёна

Суд Жлобінскага раёна

На два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія”) суд Жлобінскага раёна асудзіў мясцовую жыхарку Кацярыну Якубчык. Яе абвінавацілі ў  арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса РБ)

Суд адбыўся яшчэ 23 лістапада, аднак пра сам судовы працэс амаль нічога невядома.

Справу разглядаў суддзя Мікалай Сергяевіч.

Па матэрыялах следства, Кацярына Якубчык прымала разам з іншымі асобамі актыўны ўдзел у масавых акцыях пратэсту, якія адбыліся ў Жлобіне 9-10 жніўня мінулага года. На заклікі супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагавала, выкрыквала лозунгі, груба парушала грамадскі парадак і замінала працы грамадскага транспарту.

У Жлобіне адбываецца чарговы суд па падзеях 9 жніўня

Яна Стацэнку і Андрэя Пархамовіча судзяць па падзеях за 9 жніўня 2020 года, за якія ў Жлобіне ўжо судзілі людзей: падставай для следства сталі апублікаваныя фота і відэа з акцыі.

Кацярына Якубчык працуе на Жлобінскай швейнай фабрыцы.

Нагадаем, што за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Жлобіне да крымінальнай адказнасці прыцягнута больш за 20 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства