Палітычны зняволены апладзіраваў суддзі. Тая зрабіла пасяджэнне закрытым
25 лістапада пачаўся суд па справе адразу дваіх палітычнымі зняволеных - Аляксея Бычкоўскага і Арцёма Пархамовіча.
Абодвум інкрымінуюць адразу некалькі крымінальных артыкулаў.
- арт. 364 – «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»;
- арт. 366 ч. 1 – «Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак»;
- арт. 365 – «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў»;
- арт. 198 – «Перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста»;
- арт. 352 – «Неправамернае завалоданне кампутарнай інфармацыяй»(рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021);
- арт. 389 – «Пагроза ў дачыненні да суддзі або народнага засядацеля»;
- арт.203 заўв. 1 ч. 2 – «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных»;
- арт. 130 ч. 3 – «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці».
Абодвух падсудных праваабаронцы раней ужо прызналі палітвязнямі.
Праваабаронцам вядома, што раней 36-гадовага Аляксея Бычкоўскага абвінавачвалі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса за перадачу дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў телеграм-канал .
Арцём Пархамовіч - супрацоўнік «Белтэлекама». Яго затрымалі 22 кастрычніка 2020 года пасля ператрусу ў сваёй кватэры. Змясцілі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванні ў перадачы асабістых дадзеных міліцыянтаў телеграм-каналу.
Справу вядзе суддзя Святлана Бандарэнка. Бок абвінавачвання падтрымлівае пракурор Наталля Сакалова.
На пасяджэнні прысутнічаў пацярпелы. Бок абвінавачання заявіў хадайніцтва праводзіць далейшае паседжанне у закрытым рэжыме у мэтах бяспекі сям'і пацярпелага і яго асабістых дадзеных, а таксама ў мэтах нераспаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Падсудныя выступілі супраць, але суддзя усе ж пастанавіла зрабіць пасяджэнне закрытым. У адказ на гэтае рашэнне Пархамовіч заапладзіраваў, за што атрымаў папярэджанне ад суддзі.
Мы будзем сачыць за ходам падзей.