viasna on patreon

У Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні названыя 7 лаўрэатаў прэміі імя Аляхновіча  

2021 2021-11-15T13:31:28+0300 2021-11-15T14:02:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aliahnovich-premija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 лістапада – Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні. Штогод нацыянальныя ПЭН-цэнтры і іх сябры па ўсім свеце адзначаюць гэты дзень, каб падвысіць інфармаванасць насельніцтва аб несправядлівым зняволенні і іншых формах агрэсіі ў дачыненні да пісьменнікаў з розных краін, узгадваючы тых, хто быў забіты, і выказваючы салідарнасьць са зняволенымі.

З моманту пачатку выбарчай кампаніі 2020 года праз СІЗА і калоніі праходзяць тысячы беларусаў, на сённяшні дзень за кратамі ўтрымліваецца больш за 860 палітзняволеных. Некаторыя з іх - пісьменнікі, мастакі, музыкі, а некаторыя толькі за кратамі адкрылі ў сабе талент напісання вершаў, казак ды апавяданняў.

Сёння Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтр абвесцілі сем пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе.

У 2021 годзе прэмію атрымалі:

Журы таксама адзначыла творчасць паэтаў Эдуарда Акуліна, Ганны Комар, Дзмітрыя Строцава, Андрэя Такінданга, якая таленавіта інтэрпрэтуе тэмы зла, свабоды, няволі і асабістага выбару.

Новыя творы ў розных жанрах, ад літаратуразнаўства да мемуарыстыкі і прыпавесцей за кратамі ўжо стварылі і працягваюць працаваць Алесь Бяляцкі, Павел Севярынец, Аляксандр Фядута, якія ўжо з’яўляюцца лаўрэатамі прэміі імя Аляхновіча.

Радыё Свабода і Беларускі ПЭН віншуюць лаўрэатаў, жадаюць найхутчэйшага вызвалення і плануюць правесці ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання ў Беларусі адразу, калі гэта стане магчыма. 

Дырэктар Радыё Свабода Аляксандр Лукашук адзначыў:

“Беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы ў сучаснай Беларусі паводле дэфолту палітычныя вязні, нават калі яны не за кратамі. Чытаць іх творы, купляць кнігі, пісаць рэцэнзіі, цытаваць, згадваць, адпраўляць ім лісты — справа ня проста маральнай падтрымкі і салідарнасці, а акт супраціву і культуры, пашырэння свабоды і святла”.

Прадстаўніца Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай:

“Лаўрэаты сённяшняй Прэміі Аляхновіча — гэта толькі невялікая частка людзей, якія сёння пішуць, знаходзячыся ў зняволенні. Літаратура становіцца для іх, з аднаго боку, легальнымі ўцёкамі з турмы, спробай выйсці з той рэальнасці, спосабам перажыць яе ў творчасці. З іншага боку — гэта таксама фіксацыя рэальнасці і помнік нашаму часу і яго героям. У бліжэйшыя гады перад намі як супольнасцю яшчэ будзе стаяць агромная праца па зборы і апрацоўцы турэмнай літаратуры”.

Нагадаем, прэмія была заснаваная ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода і носіць імя драматурга і рэжысёра Францішка Аляхновіча (1883-1944), аўтара кнігі «У капцюрох ГПУ». 

У розныя гады прэміяй імя Францішка Аляхновіча былі ўганараваныя

  • 2013: Ігар Аліневіч
  • 2014: Алесь Бяляцкі, Зьміцер Дашкевіч, Фэлікс Пекер, Павал Севярынец, Аляксандар Фядута, Ірына Халіп
  • 2017: Мікола Дзядок, Зьміцер Дрозд, Андрэй Саньнікаў і Леанід Пятрэнка
  • 2018: Аляксандар Лапшын, Уладзімер Някляеў, Вольга Мікалайчык
  • 2019: Сяргей Скрабец, Алесь Пушкін

Ад пачатку яна ўручалася 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека. Летась арганізатары вызначылі новую дату абвяшчэння лаўрэатаў — 15 лістапада, у сусветны Дзень зняволенага пісьменніка, які ад 1981 году адзначае Міжнародны ПЭН. Прэмія ўручаецца аднойчы, журы можа вырашыць не ўручаць прэмію, калі ў нейкі перыяд не з’яўляліся новыя творы турэмнай літаратуры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства