viasna on patreon

Журналісту «КП у Беларусі» і палітвязню Генадзю Мажэйку прад'явілі абвінавачванне Дапоўнена

2021 2021-10-12T09:28:50+0300 2021-10-12T10:33:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mazhejka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Мажэйка. Фота: Еўрарадыё.

Генадзь Мажэйка. Фота: Еўрарадыё.

Журналісту «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзю Мажэйку прад'явілі абвінавачванне, яму ставяць у віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні (арт. 130 КК РБ) і аб абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК), паведамляе "Ніша Ніва".

Генадзь ў жодзінскім СІЗА ў камеры з карантынам па каранавірусе, яго нельга наведваць адвакатам і сваякам, таксама яму забаронена перадаваць перадачы.

Журналіста «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзя Мажэйку затрымалі ў ноч на 2 кастрычніка, паведамляе Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў".

Беларускай праваабарончай супольнасцю Мажэйка прызнаны палітзняволеным.

Абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту,  пакуль да 1 снежня.

Паводле слоў маці журналіста, 1 кастрычніка ў кватэры яе сына па месцы жыхарства на працягу дзвюх з паловай гадзін супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус. У пастанове былі пазначаныя артыкулы 130 і 369 Крымінальнага кодэксу аб распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні і абразе прадстаўніка ўлады.

Скаргу абаронцаў журналіста "КП у Беларусі" Мажэйка суд разгледзіць 13 кастрычніка.

29 верасня пасля выхаду артыкула пра Андрэя Зельцара Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала доступ да сайта kp.by. Згодна з каментаром ведамства, такое рашэнне прынятае ў сувязі з тым, што выданне абнародавала інфармацыю, «якая садзейнічае фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспецы».

"Прааналізаваўшы падзеі апошняга года і асабліва апошняга тыдня, «Комсомольская правда» прыняла рашэнне закрыць сваё прадстаўніцтва ў Мінску ЗАТ «БелКП-ПРЕСС». Усім супрацоўнікам будуць выплачаныя грашовыя кампенсацыі або прапанавана праца на іншых прадпрыемствах КП", — гаварылася ў афіцыйнай заяве рэдкалегіі «Комсомольской правды».

ЗАТ «БелКП-Прэс» было зарэгістравана ў Беларусі 6 кастрычніка 1994 года.

У няволі - 29 прадстаўнікоў медыя, больш сотні пакінула Беларусь.

У 2020 годзе пасля дня выбараў 9 жніўня было зафіксавана як мінімум 62 факты фізічнага гвалту ў дачыненні да журналістаў. На дадзены момант ў няволі застаюцца 29 прадстаўнікоў медыя, больш сотні пакінула Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства