Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)
Анонс праграмы на 5 кастрычніка:
Хроніка: Тры гісторыі вобшукаў мінулага тыдня — і прычыны ў іх розныя. Алену Гнаўк з вёскі Ткачы падазраюць у арганізацыі званка пракурору; да Руслана Рагоўскага з Глыбокага прышлі з-за надпісаў на будынках, бо яны нібы абражалі сілавікоў; а вёску Кавярдзякі “штарміць” з-за “Жыве Беларусь” на прыпынку грамадскага транспарту — кажа маці падлетка Алена Меркутава, якога хацелі адправіць на “паліграф”.
Падзея: Выламалі дзверы, назвалі тэрарыстам… Аналізуем сітуацыю вакол забітых айцішніка Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка — разам з юрыстам ПЦ “Вясна” Паўлам Сапелкам:
“Дзяржава дэвальвавала сваю ролю абаронцы інтарэсаў грамадзян, суддзі і паліцэйскага”.
Каментар: Чаму Максім Знак — вядзьмак? Спявачка і паэтка Кацярына Ваданосава ўзгадвае пра сваё знаёмства з Максімам і пра сярэднявечнае ліставанне з палітзняволеным.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Кацярыны Ваданосавай, а таксама Максіма Знака.
Аўдыёзапіс выпуску: