КПЧ ААН пацвердзіў парушэнне права на жыццё ў справе расстралянага Аляксея Міхалені

2021 2021-09-27T16:16:00+0300 2021-09-27T16:53:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihalenia-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Міхаленя ў Вярхоўным судзе. Фота: БелПАН.

Аляксей Міхаленя ў Вярхоўным судзе. Фота: БелПАН.

Камітэт па правах чалавека ААН апублікаваў 7 верасня сваё рашэнне па справе Аляксея Міхалені, расстралянага ў траўні 2018 г.

Камітэт прыйшоў да высновы, што права Міхалені на жыццё было парушана паводле артыкула 6 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, паколькі ён быў прысуджаны да смяротнага пакарання ў выніку несправядлівага суда.

Аўтарам Звароту, які быў дасланы ў Камітэт у студзені 2018 г., з’яўляецца бацька Аляксея Міхалені Аркадзь. Дакумент падрыхтаваў каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання", праваабаронца Андрэй Палуда.

На момант падачы скаргі Міхаленя знаходзіўся ў камеры смяротнікаў у чаканні расстрэлу, які ў выніку быў прыведзены ў выкананне, нягледзячы на просьбу прыпыніць прывядзенне у выкананне, пакуль не будзе разгледжаны зварот.

У Звароце Камітэта падкрэсліваецца, што дзяржава-ўдзельніца парушыла некалькі асноўных правоў, прадугледжаных Пактам.

У прыватнасці, Беларусь парушыла артыкул 9 (3) Пакта, паколькі рашэнне аб ўзяцці пад варту не было неадкладна разгледжанае судом. Міхаленя быў затрыманы 5 сакавіка 2016 года і змешчаны ў следчы ізалятар 10 сакавіка, але пастанова аб гэтым рашэнні была разгледжаная судом толькі праз адзінаццаць месяцаў – 8 лютага 2017 года.

КПЧ просіць адкласці расстрэл Алексея Міхалені да разглядзу яго звароту

Як паведаміў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, зварот асуджанага быў зарэгістраваны Камітэтам пад №3105/2018.

Камітэт лічыць, што прадстаўленыя яму факты дэманструюць, што было парушанае права Міхалені лічыцца невінаватым, якое гарантаванае артыкулам 14 (2) Пакта. Падчас судовых пасяджэнняў на яго надзелі кайданкі і трымалі ў клетцы. Ён таксама насіў спецыяльнае адзенне для асуджаных да смяротнага пакарання,  да ўступлення прысуду ў законную сілу.

Далей Камітэт адзначае, што права абвінавачанага выклікаць і дапытваць сведкаў было парушана, паколькі некалькі экспертаў, якія давалі паказанні падчас следства, не выклікаліся і не дапытваліся ў судзе. Сярод іх эксперты, якія прадставілі ключавыя для абвінавачвання высновы, у тым ліку вынікі аналізаў ДНК, аўтапсіі і даследавання плямаў крыві.

Камітэт таксама прыйшоў да высновы, што, праігнараваўшы яго просьбу аб часовых захадах, дзяржава-ўдзельніца парушыла свае абавязацельствы паводле артыкула 1 Факультатыўнага пратакола.

Яшчэ 1 лютага 2018 года Камітэт прыняў рашэнне аб прымяненні часовых захадаў у адпаведнасці з правілам 94 Правілаў працэдуры і папрасіў дзяржаву-ўдзельніцу не выконваць смяротны прысуд Міхалені, пакуль ягоная справа разглядалася Камітэтам.

17 ліпеня 2018 г. Камітэт атрымаў інфармацыю аб тым, што Міхаленя быў расстраляны. 19 ліпеня Камітэт запатрабаваў у беларускіх ўладаў тэрміновых тлумачэнняў па гэтым пытанні, звярнуўшы ўвагу дзяржавы-ўдзельніцы на тое, што невыкананне часовых захадаў з'яўляецца парушэннем абавязацельстваў добрасумленна супрацоўнічаць з ААН у адпаведнасці з Факультатыўным пратаколам. Адказу на гэты запыт Камітэт не атрымаў па сённяшні дзень.

Камітэт нагадвае, што дзяржава-ўдзельніца абавязана прадаставіць аўтару скаргі належную кампенсацыю за парушэнні, ахвярай якіх стаў яго сын. Дзяржава-ўдзельніца таксама абавязана зрабіць усе неабходныя захады для прадухілення падобных парушэнняў у будучыні.

- Гэтае чарговае рашэнне Камітэта па правах чалавека, у якім не проста адзначанна парушэнне шматлікіх правоў, але, што вельмі важна, парушэнне неад'емнага Права на жыццё. Дадзенае рашэнне, засведчыла, што шматлікія працэсуальныя парушэнні пад час следства, ігнараванне міжнародных дамоўленасцей, расстрэл Міхалені да разгляду Зварота Камітэтам яшчэ раз даказваюць, што Беларусь не выконвала і не збіраецца выконваць узятыя на сябе міжнародныя абавязкі,  а тым больш абавязкі, звязаныя з правамі чалавека унутры краіны. – заявіў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.

Андрэй Палуда перакананы, што беларускае грамадства і надалей будзе несці на сваіх плячах цяжар “забойства ад імя дзяржавы”, нягледзячы на памілаванне братоў Косцевых і  на пэўную, ўмоўна пазітыўную, рыторыку ўладаў, датычную перспектывы адмены смяротнага пакарання, якая была у першай палове гэтага году.

Патрэбна дадаць, што да вышэйпрыведзеных меркаванняў неўзабаве будуць прыкладзеныя асобныя меркаванні, падпісаныя двума членамі Камітэта.

Першы ў гэтым годзе смяротны прысуд вынесены ў Беларусі Аляксею Міхаленю

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", ён быў абвінавачаны ў забойстве двух чалавек – брата і сястры, якія жылі разам у адным доме, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю (п.1, 6, 16 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэксу).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства