viasna on patreon

Першы ў гэтым годзе смяротны прысуд вынесены ў Беларусі Аляксею Міхаленю

2017 2017-03-20T16:16:43+0300 2017-03-21T10:47:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/narovlia-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Нараўлянскага раёна. Фота: tut.by

Суд Нараўлянскага раёна. Фота: tut.by

Як паведамлялася раней, Гомельскі абласны суд на выязным паседжанні 17 сакавіка вынес смяротнае пакаранне для 32-гадовага жыхара  з Нароўлі Гомельскай вобласці.

Як паведаміў ПЦ “Вясна” каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, гэта жыхар Нароўлі, 1984 года нараджэння  Аляксей Міхаленя.

Гэта першы смяротны прысуд у Беларусі, вынесены  ў 2017 годзе.

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", ён быў абвінавачаны ў забойстве двух чалавек – брата і сястры, якія жылі разам у адным доме, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю (п.1, 6, 16 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэксу).

Суд таксама пастанавіў спагнаць з Міхалені на карысць пацярпелай кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 50 тысяч рублёў.

Целы пажылых брата і сястры былі знойдзеныя 5 сакавіка 2016 года ў прыватным доме ў Нароўлі. Забітыя пражывалі разам.

Праз некаторы час меркаваны забойца, які пражываў непадалёк, быў затрыманы. Вядома таксама, што мужчына раней быў судзімы за крадзеж, а ў непаўнагадовым узросце - за забойства.

У Аляксея Міхалені ёсць магчымасць абскардзіць  прысуд у Вярхоўным судзе і права на памілаванне ад імя прэзідэнта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства