viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-08-03T16:10:36+0300 2021-08-18T15:27:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 3 жніўня:

Хроніка: Трох журналістаў “Радыё Свабода” выпусцілі з Акрэсціна праз 10 сутак утрымання, а сацсеткі і сайт “Белсат” прызналі экстрэмісцкім. Тым часам па ўсёй Беларусі працягваецца ліквідацыя арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Крымінальны пераслед: Як праходзіў суд над драгічынскім журналістам Сяргеем Гардзіевічам і як ён рыхтаваўся да калоніі? Сам журналіст лічыць, што крымінальны пераслед у дачыненні да яго звязаны з яго прафесійнай дзейнасцю: міліцыянты, пра якіх ён збіраў матэрыял, апынуліся пацярпелымі ў ягонай справе.

Асоба: Дырэктар праваабарончай установы “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” Сяргей Драздоўскі правёў амаль паўгода пад хатнім арыштам. Самым цяжкім выпрабаваннем тут была адсутнасць камунікацыі, кажа Драздоўскі. А што яшчэ? У рубрыцы ён распавядзе пра сваю гісторыю.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта Harmonic Style Project.

Аўдыё-запіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2021-08-03_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства