viasna on patreon

Працоўная група па барацьбе з катаваннямі Платформы "Грамадзянская салідарнасць" прадставіла другі штогадовы замер Індэкса забароны катаванняў

2021 2021-06-29T10:27:12+0300 2021-07-05T13:29:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/index-2020-be.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У 2020 годзе Працоўная група распрацавала індэкс і правяла першы пілотны замер у васьмі краінах рэгіёну АБСЕ. Індэкс лічыўся па кожнай краіне і ўтрымліваў ацэнкі дзяржаўнага механізму рэагавання на катаванні, судовага кантролю, наяўнасці нормаў у нацыянальным заканадаўстве, якія забараняюць катаванні, узроўню забеспячэння працэсуальных гарантый, якія працуюць на прэвенцыю катаванняў, працуючых у краіне механізмаў і сродкаў прэвенцыі катаванняў, ступені прыняцця дзяржавай міжнародных абавязацельстваў у галіне забароны катаванняў.

Па выніках пілотнага вымярэння Працоўная група правяла серыю абмеркаванняў з мэтай удакладнення параметраў індэкса і забеспячэння больш комплекснага падыходу ў ацэнцы сітуацыі ў краіне. У выніку, у метадалогію Індэкса былі ўнесены шэраг зменаў - удакладненыя і дададзеныя паказчыкі, збалансаваныя крытэрыі, якія адлюстроўваюць як нарматыўнае рэгуляванне, так і правапрымяняльную практыку. Акрамя таго, быў дададзены новы раздзел з ацэнкамі эфектыўнасці расследавання праз апытанні экспертаў у гэтай сферы (адвакатаў, пракурораў, суддзяў, следчых, праваабаронцаў).

Сёння эксперты прадстаўляюць вынікі замеру Індэкса за 2020 год у васьмі краінах рэгіёну АБСЕ: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Польшча, Расея і Украіна.

Варта адзначыць істотнае павелічэнне Індэкса па некаторых краінах.

Па-першае, гэта адбылося з-за дапрацоўкі індэкса, удакладнення фармулёвак шэрагу параметраў і ўвядзення новых параметраў.

У прыватнасці, эксперты з Беларусі адзначаюць, што абноўленыя фармулёўкі паказчыкаў Індэкса больш гнуткія і дазваляюць улічыць і плюсы, і мінусы закона і правапрымянення, не ігнараваць некаторыя істотныя палажэнні закона, але крытыкаваць відавочныя хібы. Яны звязваюць павелічэнне паказчыка Індэкса па краіне ў 2020 годзе з даданнем і ўдакладненнем паказчыкаў у раздзелах пра орган расследавання катаванняў і пра ўзровень крыміналізацыі катаванняў у беларускім заканадаўстве, дзе з аднаго боку ў Крымінальным кодэксе забарона катаванняў адсутнічае, але ёсць у Канстытуцыі; вызначэнне катаванняў у поўнай меры адпавядае міжнародным дагаворам, але адсутнічае пакаранне за катаванні. 

profail_belarus_2021.jpg
Прафаіл па Беларусі

Істотны рост індэкса па Казахстану адбыўся ў першую чаргу з-за змены сітуацыі з адкрытасцю дадзеных аб ліку скаргаў на катаванні. У мінулым годзе эксперты адзначылі адсутнасць такіх дадзеных, у гэтым паказалі, што дадзеныя могуць быць прадастаўлены па запыце ў дзяржаўныя органы.

Па-другое, з-за змены сітуацыі ў краіне.

Напрыклад, эксперты з Украіны адзначаюць, што праваахоўныя органы сталі больш увагі надаваць пытанням відэафіксацыі і арганізацыі захоўвання і доступу да архіватараў, а таксама часцей выконваць працэсуальныя гарантыі пры затрыманні - даюць тэлефанаваць сваякам, аб усіх затрыманых адразу інфармуюць цэнтры бясплатнай прававой дапамогі, пытаюцца пра скаргі на здароўе і ў выпадку такіх – выклікаюць хуткую медыцынскай дапамогі, якія прымаюць рашэнне, ці можа чалавек утрымлівацца або неабходная яго шпіталізацыя.

Пры гэтым, адзіная краіна, у якой паказчык Індэкса панізіўся амаль на 30 балаў у параўнанні з мінулым годам - гэта Расея. Змяненне адбылося за кошт удакладнення параметраў у раздзелах судовы кантроль і нацыянальныя нормы, якія тычацца крыміналізацыі катаванняў.  Калі ў 2019 годзе ў распараджэнні праваабаронцаў былі хоць нейкія статыстычныя дадзеныя па прысудах, атрыманыя па запытах у дзяржорганы, то цяпер на накіраваныя экспертамі запыты дзяржорганы альбо не прадставілі статыстычныя дадзеныя, альбо абмежаваліся агульнымі пустымі адказамі. Увядзенне дадатковых паказчыкаў у раздзеле аб крыміналізацыі катаванняў, якія тычацца эфектыўнасці мер абароны і бяспекі пацярпелых ад катаванняў, у выпадку Расеі, істотна панізіла зводны паказчык па гэтым раздзеле. Гэта азначае, што нават пры наяўнасці ў расійскім заканадаўстве санкцый за катаванні, пацярпелыя дрэнна абароненыя, падвяргаюцца ціску, знявазе, супраць іх ўзбуджаюць крымінальныя справы за ілжывы данос, а суды ў сваю чаргу ігнаруюць гэтыя сітуацыі.

У цэлым карціна размеркавання Індэкса па нарастальнай шкале засталася такой жа, як і год таму. Толькі Малдова сышла з пазіцыі лідара. Калі па шэрагу ўдакладненых паказчыкаў, у прыватнасці, забеспячэнне працэсуальных гарантый паказчык гэтай краіны ўзрос, то ў раздзеле, які тычыцца забеспячэння відэафіксацыі і наяўнасці ў адкрытым доступе інфармацыі аб рэгуляванні відэаназірання, адкінуў Малдову на другое месца, так як у краіне адсутнічае ў адкрытым доступе інфармацыя аб рэгуляванні выкарыстання відэакантролю.

Як і ў мінулым годзе асноўная праблема, з якой сутыкнуліся праваабаронцы, - гэта адсутнасць або недакладнае і нерэгулярнае прадстаўленне звестак у адкрытым доступе. Нягледзячы на спробы вырашыць гэтую праблему шляхам накіравання запытаў у дзяржорганы, у шэрагу краін гэта не прывяло да поспеху. Напрыклад, у Расіі былі атрыманыя адказы, якія не змяшчаюць канкрэтных статыстычных дадзеных, а ў Казахстане ў адказах розных ведамстваў ўтрымліваліся розныя дадзеныя па адных і тых жа паказчыках.

Па гэтай прычыне некаторыя параметры індэкса па шасці краінах не ўвайшлі ў зводны паказчык. Прынамсі:

  • Адсутнасць выразнай і зразумелай статыстыкі па колькасці скаргаў на катаванні, колькасці узбуджаных крымінальных спраў і колькасці спраў, перададзеных у суд, у Беларусі, Казахстане, Польшчы і Расіі.
  • Немагчымасць хоць з якой-небудзь ступенню дакладнасці ацаніць нагрузку на следчых практычна ва ўсіх краінах, якія ўдзельнічаюць у Індэксе. Асноўная тут праблема - адсутнасць інфармацыі аб колькасці следчых, якія ўдзельнічаюць у расследаванні спраў аб катаваннях. Выключэннем сталі толькі Арменія (нагрузка на аднаго следчага – 8-9 спраў) і Украіна (34 справы на аднаго следчага).
  • Адсутнасць у адкрытым доступе, а таксама непрадастаўленне і прадастаўленне супярэчлівай інфармацыі па колькасці скаргаў на катаванні, колькасці ўзбуджаных спраў і колькасці перададзеных спраў у суд – не дазволіла ацаніць аб'ём завершаных расследаванняў, а таксама ацаніць здольнасць органа расследавання працягваць расследаваць справу аб катаваннях без скаргі ад пацярпелага або ў выпадку адмовы пацярпелага ў Беларусі, Казахстане, Польшчы і Расіі.

У працы над падрыхтоўкай Індэкса прынялі ўдзел члены Працоўнай групы з васьмі краін:

Асацыяцыя Прома-ЛЕКС, Малдова

Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў

дзейнасці праваахоўных органаў

Ванадзорский офіс Хельсінскай грамадзянскай Асамблеі, Арменія

Голас свабоды, Кыргызстан

Камітэт супраць катаванняў, Расія

Праваабарончы рух Бір Дуйно, Кыргызстан

Праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларусь

ГА "Кадзір-касіет", Казахстан

Фонд "Грамадскі вердыкт", Расія

Хельсінкскі фонд па правах чалавека, Польшча

Працоўная група па барацьбе з катаваннямі Платформы "Грамадзянская салідарнасць" прадставіла другі штогадовы замер Індэкса забароны катаванняў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства