viasna on patreon

Гомель: для сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай пракурор запатрабаваў тры гады калоніі

2021 2021-06-16T08:47:57+0300 2021-06-16T09:02:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kaneuski-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Канеўскі ў судзе. Фота: Гомельская Вясна.

Дзмітрый Канеўскі ў судзе. Фота: Гомельская Вясна.

У Гомельскім абласным судзе 15 чэрвеня працягваўся разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Дзмітрыя Канеўскага за каментар з заклікамі да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх сем’яў (арт. 130 КК – наўмысныя дзеянні, скіраваныя на распальванне расавай, рэлігійнай, сацыяльнай і іншай варожасці).

Справу разглядае суддзя Руслан Царук, дзяржабвінаваўца – пракурор Асадчы.

Сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай абвінавачваюць у размяшчэнні ў адным з чатаў каментара з заклікам да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх сем'яў.

У Гомелі за заклікі за гвалту над амапаўцамі судзяць Дзмітрыя Канеўскага

Адказваючы на пытанні суддзі Царука Канеўскі кажа аб тым, што не разумеў, што ягоны камент пабудзіць некага да канкрэтнага гвалту. Так, ужываў алкаголь за гадзіну да напісання. Выпіў 500 грам, часта не ўжывае алкаголь.

На допыце Канеўскі распавёў, што напісаў каментар на эмоцыях.  Зміцер перад тым, як напісаць каментар, даведаўся, што амапаўцы ў Лідзе забілі ягонага знаёмага Антона Марцінкевіча падчас "несанкцыянаванага масавага мерапрыемства".

Дзмітрый Канеўскі цалкам прызнае сваю віну ў здейсненым.

На судзе пракурор Асадчы нагадаў пра наяўнасць у Дзмітрыя штрафу за безбілетны праезд, адсутнасць сталай працы.

Пракурор заявіў на судзе, што наўмысны намер Дзмітрыя "даказаны" і запатрабаваў пакараць яго 3 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Сам Дзмітрый пацвердзіў, што напісаў каментар, але адмовіўся прызнаваць злы намер у сваіх дзеяннях.

Наступнае судовае пасяджэнне прызначанае на 14-30 17 чэрвеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства