Сястра асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Паўлава: "Яго хутчэй за ўсё расстралялі"

2021 2021-06-10T17:00:09+0300 2021-06-10T17:07:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paulau_68.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Паўлаў у судзе.

Віктар Паўлаў у судзе.

Смяротны прысуд у дачыненні да Віктара Паўлава хутчэй за ўсё прыведзены ў выкананне. Пра гэта дзясятага чэрвеня каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду паведаміла сястра Паўлава – Раіса Анатольеўна.

Жанчына распавяла, што ад Віктара паўтара месяцы не было лістоў. Нядаўна жанчына сабралася ехаць да яго на спатканне. Раней яна тэлефанавала начальніку СІЗА і дамаўлялася на канкрэтную дату і час, але гэтым разам у СІЗА ёй адмовілі ў прызначэнні спаткання, а таксама не паведамілі інфармацыі пра стан брата. Тады сёння па просьбе Раісы ў СІЗА пайшла адвакатка – ёй паведамілі, што Віктара Паўлава там няма.

Сястра Паўлава мяркуе, што ўсе гэтыя факты сведчаць аб тым, што яе брата расстралялі. Афіцыйных дакументаў аб прывядзенні ў выканне прысуду сям’я Віктара пакуль што не атрымлівала.

Віктар Паўлаў быў прызнаны вінаватым у забойстве дзвюх пенсіянерак на Віцебшчыне. Яго прысудзілі да смяротнага пакарання напрыканцы ліпеня 2019 года. 

У Віцебску вынесены чарговы смяротны прысуд

Як стала вядома праваабаронцам, 30 ліпеня Віцебскі абласны суд вынес чарговы смяротны прысуд - Віктару Паўлаву, якога абвінавацілі ў забойстве дзьвюх пенсіянерак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства