viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-06-01T15:21:27+0300 2021-12-15T14:02:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 1 чэрвеня:

Хроніка: “За тое, што яны пасмелі думаць па-іншаму…”  Выступ бацькоў Рамана Пратасевіча на акцыі салідарнасці, гадавіна з дня затрымання Сяргея Ціханоўскага і іншых фігурантаў ягонай справы, пахаванне памерлага палітвязня Вітольда Ашурка і пераслед журналістаў.

Крымінальны пераслед: Прысуд па справе сямі палітвязняў (Паўла Севярынца, Зміцера Казлова,  Ірыны Шчаснай, Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча) вынеслі ў Магілёве. У рубрыцы звернем увагу і на іншыя справы мінулага тыдня: за “гвалт” і за абразу: міліцыянтаў, амапаўцаў, прэзідэнта…

Асоба: ўзгадаем студэнства, якое зараз судзяць, а менавіта двух яго прадстаўніц: Касю Будзько і Ксюшу Сырамалот.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні тых, хто выступіў на канцэрце памяці Вітольда Ашурка, зладжаным Беларускім Фондам Культурнай Салідарнасці: Алесь Дзянісаў, Андрэй Мельнікаў, Сяргей Чарняк, Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі.

Запіс выпуску слухайце тут:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2021-06-01_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства