viasna on patreon

Ад 2 да 9 гадоў пазбаўлення волі запрасіў пракурор па справе аб падпале "Табакеркі" ў Бабруйску

2021 2021-05-28T13:45:38+0300 2021-05-28T14:36:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_babruisk_padpal2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе па справе аб падпале "Табакеркі" ў Бабруйску. Фота Белсат

У судзе па справе аб падпале "Табакеркі" ў Бабруйску. Фота Белсат

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска працягваецца пасяджэнне па крымінальнай справе аб падпале “Табакеркі”, размалёўванні рэкламных канструкцый, спыненні таварнага цягніка і прабітых колах ў аўтамабіля супрацоўніка міліцыі. Абвінавачанымі па справе праходзіць чатыры жыхара горада: Аляксандр НазаровічАляксандр Мар'ясаўАляксандр ГаўрылаўВіталь Васілевіч.

Справу разглядае суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі, дзяржабвінаваўца Наталля Лосева.

У судзе па падпале "Табакеркі" ў Бабруйску: "Окей, гугл, што падпаліць"

Пасля допыту сведак у судзе зноў працягнулі вывучаць пісьмовыя матэрыялы справы. Сярод іншага - расшыфроўку відэазапісу, які вёўся за "кантраляваным аб'ектам" - так у матэрыялах справы названы гараж падазраванага Назаровіча. Відэакамера была размешчаная ў памяшканні гаражу за 8 дзён да затрымання абвінавачаных.

Усе чацвёра абвінавачаныя тлумачылі свае дзеянні пратэстам супраць сітуацыі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, а менавіта беспадстаўных затрыманняў і катаванняў людзей з боку сілавікоў. 

У судзе фігуранты справы заявілі, што раскайваюцца ў тым, што здзейснілі, і цяпер бы наўрад ці гэта паўтарылі. Таксама яны распавялі, што пасля затрымання і дастаўкі ва УУС ноччу 10 кастрычніка іх збівалі некалькі гадзін, прымушаючы зрабіць прызнанні на відэакамеру. Вынікі медыцынскага агляду аднаго з абвінавачаных былі далучаныя да матэрыялаў справы.

Аляксандр Назаровіч, Аляксандр Мар'ясаў і Віталь Васілевіч з 10 кастрычніка знаходзяцца пад вартай. Аляксандр Гаўрылаў не быў змешчаны за краты, прысуду ён чакае на волі.

Фігуранты справы аб падпале
У судзе па справе аб падпале "Табакеркі" ў Бабруйску. Фота Белсат

Як піша Белсат, 28 траўня пракурор Наталля Лосева прасіла суд прызнаць мужчын вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў і пакараць іх пазбаўленнем волі: Аляксандра Назаровіча тэрмінам на 9 год калоніі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму, Аляксандра Мар'ясава і Віталя Васілевіча тэрмінам на 8 год калоніі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму кожнаму, а Аляксандра Гаўрылава - на 2 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Прысуд будзе агучаны 7 чэрвеня.

Нагадаем, Аляксандра Назаровіча, Аляксандра Мар'ясава, Аляксандра Гаўрылава і Віталя Васілевіча вінавацяць па шэрагу артыкулаў за дзеянні ў кастрычніку 2020 года: спыненне таварнага цягніка (ч. 1 арт. 342 КК), нанясенне чырвоных палос на трох белых рэкламных лайтбоксах (арт. 341 КК), пракол колаў у аўтамабіля супрацоўніка міліцыі (ч. 3 арт. 339 КК), падпал "Табакеркі" (ч. 3 арт. 218 КК), а таксама за неданясенне аб дакладна вядомым цяжкім ці асабліва цяжкім злачынстве (ч. 2 арт. 406) і дзеянні з прадметамі на аснове выкарыстання гаручых рэчываў (ч. 2 арт. 295-3).

У Бабруйску судзяць чацвярых мужчын за падпал "Табакеркі", спыненне таварнага цягніка і прабітыя колы ў аўтамабіля

Памочнік пракурора Наталля Лосева заявіла, што віна чатырох бабруйчан цалкам даказаная, аднак абвінавачаныя з такой трактоўкай не згодныя. Падчас допыту ў судзе яны патлумачылі свае дзеянні па кожнаму эпізоду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства