viasna on patreon

"Усё гэта ліпа ад пачатку і да канца. Віны сваёй не прызнаю". Вынесены прысуд Яўгену Зялкоўскаму

2021 2021-05-18T10:40:38+0300 2021-05-18T10:42:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zialkouski-02-kopija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Зялкоўскі. Фота: Моцныя навіны.

Яўген Зялкоўскі. Фота: Моцныя навіны.

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 18 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе пра закладку “муляжа выбухоўкі”.

На лаве падсудных – 31-гадовы Яўген Зялкоўскі.  Спачатку яго вінавацілі ў асабліва злосным хуліганстве па ч. 3 артыкула 339 КК РБ, за што прадугледжаная крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі аж да 10 год, потым артыкул змянілі на частку 2.

Суд праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме.

Справу разглядала суддзя Алеся Осіпава.

Мужчыну абвінавачвалі у тым, што восенню мінулага года ён двойчы ўсталёўваў у бязлюдных месцах б-ч-б- сцягі, размяшчаючы паблізу скрынкі, якія можна было прыняць за выбуховыя прылады. На справе ж у скрынках знаходзіліся пара падшыпнікаў, петарда без змесціва і карыкатура на АМАП. 

Гомель: пракурор просіць чатыры гады калоніі за муляж петарды і б-ч-б сцяг

На пасяджэнні суддзя Осіпава абвясціла вынік комплекснай экспертызы: прадстаўленыя на экспертызу прадметы не з'яўляюцца выбуховымі рэчывамі і не валодаюць паражальнымі ўласцівасцямі альбо фактарамі.

"Я грамадзянін сваёй краіны і люблю свой народ"

У апошнім слове Яўген Зялкоўскі паказаў на многія супярэчнасці і нестыкоўкі у матэрыялах следства, распавёў, што месца, дзе была знайдзена нібыта выбухоўка, было разрытае амапаўцамі яшчэ да прыезду спецыялістаў піратэхнічнай службы, сцяг валяўся на зямлі. Мусіць амапаўцы ведалі, што там нічога выбухнуць не магло. І ніякай небяспекі муляж не ўяўляў. Значыць зманілі.

“Я грамадзянін сваёй краіны, люблю свой народ і маю права выказваць сваё меркаванне, а грамадзянскі парадак я не парушаў. У чым жа вы мяне абвінавачваеце? Здзейсніў з асаблівым цынізмам… палітычная варажнеча… Калі гэты народ затрымліваюць, заломліваюць рукі, травяць газам – дык вось гэта і ёсць палітычная варажнеча. Палітычнай варажнечы больш у дзеяннях супрацоўнікаў органаў, якія пасля майго змяшчэння ў ІЧУ, хлусяць у твар цяжарнай жонцы, што не ведаюць, дзе я знаходжуся.  За той час, які я правёў у СІЗА, я  пераканаўся, наколькі ў нас добрыя людзі.  Быў гвалт, псіхалагічны ціск на мяне і сведкаў. Таму і мянялі яны некалькі разоў свае паказанні”, - казаў ён.

"Усё гэта ліпа ад пачатку і да канца. Віны сваёй я не прызнаю".

Сёння суддзя суду Цэнтральнага раёну Алеся Осіпава пакарала Яўгена Зялкоўскага 3.5 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства