Справа Таратуна і Казак: за сардэчка, кулак і вікторыю - тры і паўтары гады абмежавання волі

2021 2021-05-14T10:47:42+0300 2021-05-14T10:48:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/taratun-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Таратун і Дзіяна Казак. Фотакалаж з сацыяльных сетак

Дзмітрый Таратун і Дзіяна Казак. Фотакалаж з сацыяльных сетак

У судзе Партызанскага раёна г. Мінска 14 траўня вынесены прысуд па  крымінальнай справе па абвінавачванні 37-гадовага Дзмітрыя Таратуна і яго 23-гадовай знаёмай Дзіяны Казак па ч. 2 артыкула 339 (злоснае хуліганства).

Справу разглядала суддзя Наталля Дзядкова. Дзяржабвінаваўца – пракурор Вароніч

Згодна з матэрыяламі справы Таратун і Казак у пачатку лютага 2021 года, у начны час, нанеслі на фасад будынка трансфарматарнай падстанцыі (ТП-1064) што знаходзіцца на вул. Стаханаўскай, каля дома 36а, фарбай малюнак грамадска-палітычнага зместу, чым прычынілі РУП "Мінскэнерга" маёмасную шкоду. Сума нанесеней шкоды - 32 рублі 90 капеек.

Пад час следства Таратун быў звольнены з месца працы, Казак была звольненая па пагадненні бакоў.

У Мінску працягваецца суд над графцістамі, якія размалявалі трансфарматарную будку

Малюнкам з'яўляецца сэрца, кулак і перамога. Гэтыя сімвалы выкарыстоўваліся ў выбарнай кампаніі. Калі б яны мелі пагардлівае значэнне да маральных каштоўнасцяў, то былі забароненыя яшчэ на стадыі перадвыбарнай кампаніі. Ніякай культаралагічнай ацэнкі гэтаму малюнку не давалася.

 Сёння суддзя Наталля Дзядкова вынесла прысуд: Дзмітрыю Таратунутры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, Дзіяне Казак – паўтары гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства