viasna on patreon

У Мінску працягваецца суд над графіцістамі, якія размалявалі трансфарматарную будку

2021 2021-05-13T10:47:37+0300 2022-12-28T23:02:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/taratun-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Таратун і Дзіяна Казак. Фотакалаж з сацыяльных сетак

Дзмітрый Таратун і Дзіяна Казак. Фотакалаж з сацыяльных сетак

У судзе Партызанскага раёна г. Мінска 12 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні 37-гадовага Дзмітрыя Таратуна і яго 23-гадовай знаёмай Дзіяны Казак па ч. 2 артыкула 339 (злоснае хуліганства).

Справу разглядае суддзя Наталля Дзядкова. Дзяржабвінаваўца – пракурор Вароніч.

Згодна з матэрыяламі справы Таратун і Казак у пачатку лютага 2021 года, у начны час, нанеслі на фасад будынка трансфарматарнай падстанцыі (ТП-1064) што знаходзіцца на вул. Стаханаўскай, каля дома 36а, фарбай малюнак грамадска-палітычнага зместу, чым прычынілі РУП "Мінскэнерга" маёмасную шкоду. Сума нанесеней шкоды - 32 рублі 90 капеек.

У судзе, 12 траўня,  вывучаліся пісьмовыя матэрыялы справы, відэазапісы, скрыншоты.

Паведамілі, што 23 сакавіка было адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце нанясення цялесных пашкоджанняў у дачыненні да Таратуна Дзмітрыя, маўляў, адсутнічае склад злачынства. 

Пад час следства Таратун быў звольнены з месца працы, Казак была звольненая па пагадненні бакоў.

Таратун віну не прызнаў.

Дзяржабвінаваўца:

"Таратун і Казак супрацьпаставілі сябе каштоўнасцям і інтарэсам грамадства і дэманстравалі сваю ўсёдазволенасць."

Пракурор запрасіў Дзміртыю Таратуну 3 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу;

Дзіяне Казак - 1 год 6 месяцаў без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Таксама абвінавачванне просіць спагнаць 45 рублёў працэсуальных выдаткаў.

Што казала абаронца Дзмітрыя Таратуна?

Не былі прадстаўлены доказы нанясення шкоды. Прадстаўнік Мінскэнерга аб гэтым паказаў пры дачы  паказаннях.

Абарона звяртае ўвагу на тое, што не даказаны факт знаходжання Таратуна ў стане алкагольнага ап'янення.

Шкода быў выплачаны ў поўным аб'ёме

Таратун ажыццяўляе пастаянны догляд за бабуляй.

Адвакат просіць апраўдаць Таратуна ў сувязі з адсутнасцю дзеянняў ў складзе злачынства.

Што казаў адвакат Дзіяны Казак?

Абвінавачванні грунтуюцца на паказаннях супрацоўнікаў міліцыі.

Абаронца таксама звярнуў увагу, што супрацоўнікі міліцыі самі вызначылі Таратуна і Казак як графіцістаў.

Самі супрацоўнікі, паказалі, што абвінавачаныя паводзілі сябе звычайна, што выключае нахабства і дзёрзкасць іх дзеянняў.

Не было заведзена ніводнай крымінальнай справы па нанясенні надпісаў на падстанцыях, асабліва па 2 частцы 339 КК.

Малюнкам з'яўляецца сэрца, кулак і перамога. Гэтыя сімвалы выкарыстоўваліся ў выбарнай кампаніі. Калі б яны мелі пагардлівае значэнне да маральных каштоўнасцяў, то былі забароненыя яшчэ на стадыі перадвыбарнай кампаніі. Ніякай культаралагічнай ацэнкі гэтаму малюнку не давалася.

Дзеянні па нанясенні малюнка на трансфарматарнай падстанцыі не могуць лічыцца псаваннем маёмасці.

Будзе дапоўнена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства