viasna on patreon

Суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Ціханоўскай: абвінавачваныя скардяцца на фізічны і маральны ціск

2021 2021-04-20T18:22:20+0300 2021-04-21T08:42:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kaneuskaja-sud-gomel-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі 12 красавіка.

Суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі 12 красавіка.

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 20 красавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на сябраў ініцыятыўнай групы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай.

У дачыненні да палітвязняў Таццяны Канеўскай, Юрыя Уласава, Дзмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна ўзбуджаныя крымінальныя справы па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках) і па артыкуле 292 Крымінальнага кодэксу - «захоп будынкаў», а  Юрый Уласаў дадаткова абвінавачваецца ў «публічнай абразе прадстаўніка ўлады» (частка 1 артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу).

Справу разглядае суддзя Аляксей Хлышчанкоў. Дзяржаўныя абвінаваўцы на працэсе - Мікушаў і Астапенка. 

Паседжанні праходзяць у практычна закрытым рэжыме. На іх дапускаюць толькі блізкіх абвінавачаных, прычым у іх забіраюць мабільныя тэлефоны.

20 красавіка на паседжанні абвінавачаныя расказалі пра гвалт да іх з боку міліцыі і сьледства, піша Радыё Свабода.

Абвінавачанне грунтуецца на відэа, запісаным тайна на сустрэчы Ціханоўскай з даверанымі асобамі. З 2-гадзіннага відэа былі ўзятыя нарэзкі, якія прадэманстравалі па тэлебачанні. Там давераныя асобы гавораць пра «захоп будынкаў». На судзе абвінавачаныя патлумачылі, што не збіраліся ані рабіць масавых беспарадкаў, ані захопліваць будынкі. Гаворка ішла пра той варыянт падзей, калі на выбарах пераможа Святлана Ціханоўская, і што рабіць далей.

Абвінавачаныя адмаўляюць, што збіраліся рэалізаваць нейкі сілавы варыянт. Што тычыцца просьбаў фінансавання ў Ціханоўскай, то грошы ім былі патрэбны на калонкі, мегафоны і гэтак далей, бо 7 жніўня давераныя асобы плянавалі правесці ў Гомлі вялікі агітацыйны пікет.

Гомель: Пачаўся суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 12 красавіка пачаў разгляд гучнай крымінальнай справы, заведзенай на сябраў ініцыятыўнай групы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай. На лаве падсудных - чацвёра.

У справе ёсьць «прызнанні» Аляксандра Шабаліна на відэа. Ён там кажа, што Юры Ўласаў планаваў «захоп будынкаў». Сёння ў судзе Шабалін даў тлумачэнні, што агаварыў Уласава пад фізічным і псіхалагічным ціскам. Ён сцвярджае, што яго білі, у тым ліку па галаве, душылі і прымусілі завучыць тэкст з паперкі, які потым ён і зачытаў на відэа.

Пра фізічны і псіхалягічны гвалт сказаў на судзе і Дзьмітры Івашкоў. Юры Ўласаў гаварыў пра псыхалягічны гвалт і пагрозы ў яго бок «пасадзіць па 328» (за наркотыкі).

Таццяна Канеўская расказала, што была затрыманая ў адміністрацыйнай справе 8 жніўня. 10 жніўня ў яе быў суд, і судзьдзя адправіла матэрыялы на дапрацоўку. Але яе не выпусцілі з канвойнага аўтамабіля, зноў завезлі ў ІЧУ. Там, па словах абвінавачанай, яе завялі ў нейкае памяшканне, дзе маладыя людзі ў кайданках стаялі на каленях, а супрацоўнікі АМАП хадзілі па ступаках гэтых маладых людзей. Тацьцяне сказалі: «Хочаш — і з табой так будзе?».

Судовае пасяджэнне  працягнецца 27 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства