viasna on patreon

Гомель: Пачаўся суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Дапоўнена

2021 2021-04-12T13:51:50+0300 2021-04-13T06:26:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kaneuskaja-sud-gomel-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі 12 красавіка.

Суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гомелі 12 красавіка.

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 12 красавіка пачаў разгляд гучнай крымінальнай справы, заведзенай на сябраў ініцыятыўнай групы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай.

На лаве падсудных - чацвёра:

Таццяна Канеўская, палітзняволеная, давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, абвінавачваецца па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках);

Таццяна Васільеўна Канеўская - давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Вядомая ў гомельскім рэгіёне актывістка. Сама яна прыйшла ў актывізм праз змаганне за свабоду свайго сына, якога асудзілі па наркатычным артыкуле. Яна некалькі гадоў змагалася за змены ў антынаркатычные заканадаўства ў якасці прадстаўніцы ініцыятывы “Матчын рух 328”. Таццяна з'яўлялася ініцыятаркай галадоўкі маці асуджаных за наркотыкі. У парламенцкіх выбарах-2019 яна брала ўдзел у якасці кандыдаткі ў дэпутаты. Вечарам 6 жніўня 2020  года  ў доме Таццяны Канеўскай правялі вобшук, а зранку сілавікі прыйшлі ў дом Канеўскай з паўторным вобшукам. Жанчыну затрымалі.

Юрый Уласаў, палітзняволены,  давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай па Гомельскай вобласці. 

Быў затрыманы 6 жніўня ў Гомелі. Да яго прыйшлі дадому з вобшукам у межах крымінальнай справы: нібыта Уласаў 15 лістапада 2019 года абражаў супрацоўнікаў міліцыі. Пазней Юрыю Уласаву было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Удзел у масавых беспарадках».

Дзмітрый Івашкоў, палітзняволены,  сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

Аляксандр Шабалін, палітзняволены, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай

Сёмага чэрвеня быў затрыманы ля свайго пад’езду і дастаўлены ў РАУС Цэнтральнага раёна. Аляксандр раніцай меўся ехаць на пікет па зборы подпісаў. У 11.30 калі ён выйшаў з пад’езда да яго падышлі некалькі супрацоўнікаў міліцыі і ўручылі яму позву, дзе ён выклікаўся ў якасці сведкі па нейкай крымінальнай справе. У РАУСе Навабеліцкага раёну ён быў апытаны па двум крымінальным справам, па якім ён нічога і нікога не ведаў.

Стала вядома, што абвінавачванне таксама прад'яўленае і па артыкуле 292 Крымінальнага кодэксу - «захоп будынкаў», а  Юрый Уласаў дадаткова абвінавачваецца ў «публічнай абразе прадстаўніка ўлады» (частка 1 артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу), піша "Наша ніва".

Справу разглядае суддзя Аляксей Хлышчанкоў. 

Сёння на працэс прыйшло каля 40 чалавек (сваякі, група падтрымкі і журналісты), але ў залю здолелі патрапіць лічаныя людзі. Была ўведзена антыкавідная рассадка. У фае на першым паверсе паставілі металадэтэктарную рамку, забаранілі фота-відэа здымкі нават на калідоры. Наведвальнікаў пасяджэння прымусілі здаць тэлефоны ў камеру захоўвання. Каля суду ходзіць патруль амапаўцаў і стаіць супрацоўнік ДАІ.

Аляксей Канеўскі — сын палітзьняволенай Тацяны Канеўскай трапіў на першае паседжанне суду і распавёў пра яго акалічнасці, паведамляе Радыё Свабода.

«Ніхто з абвінавачаных сваю віну не прызнаў. Апроч таго, што яны нібыта планавалі масавыя беспарадкі і захоп будынкаў, ім зачыталі абвінавачанне, што яны стварылі тэлеграм-канал «Страна для жизни» і такі ж Youtube-канал, а таксама «Беларусь 12 стоп» (каналы Сяргея Ціханоўскага, — РС). У справе раптам аднекуль з'явіліся шэсць пацярпелых. Калі яны ўсталі ў судзе, то ўсе ахнулі — бо такія вялікія мужчыны, вагой пад сто кілаграмаў, падобныя на сілавікоў», — зазначыў Аляксей Канеўскі.

kaneuski-1.jpg
Аляксей Канеўскі. Фота: Гомельская Вясна

 Алена Тоцкая, якую як і іншых не пусцілі на пасяджэнне суду, напісала скаргу ў кнігу скаргаў. Яна пазначыла, што яе права прысутнічаць на адкрытым судовым працэсе было парушана. Апроч чатырох сваякоў нікога з ахвотных наведаць працэс не пусцілі супрацоўнікі суду.

На судзе пацярпелыя заявілі хадайніцтва аб тым,  каб іх дапытвалі без наведвальнікаў у закрытым рэжыме. Зараз ідзе іх допыт. 

На пачатку працэсу Юрый Уласаў заявіў адвод суддзі Хлышчанкову. Суддзя яго адхіліў. Сваякі абвінавачваемых кажуць, што і суддзя, і пракурор кажуць вельмі ціха, так што немагчыма нічога расчуць. Нават пасля іх просьбы казаць гучней, сітуацыя не палепшылася.

На працэсе над даверанымі асобамі кандыдаткі Ціханоўскай сёння апытвалі 6 пацярпелых. Усе яны праходзяць па справе аб абразе дзяржслужбоўцаў пры выканнні службовых абавязкаў. Юрыя Уласава вінавацяць яшчэ і ў тым, што падчас парламенцкай кампаніі ў лістападзе 2019 годзе, калі супрацоўнікі ДАІ заблакіравалі трактар з гукаўзмацняльнай апаратурай кандыдата ў дэпутаты фермера Юрыя Ганцэвіча, Юрый Уласаў меў канфлікт з даішнікамі наконт гэтай сітуацыі.

Юрый Уласаў.
Юрый Уласаў.

 За гэты ўчынак ён ужо быў пакараны ў адміністратыўным працэсе (атрымаў вялікі штраф). Усе пацярпелыя (відаць супрацоўнікі ДАІ) заявілі буйныя сумы кампенсацыі маральнай шкоды за абразу іх пры выкананні службовых абавязкаў. У працэсе яны хадайнічалі перад судом, каб іх дапытвалі без прысутных на працэсе, бо яны не хочуць каб агучваліся іх персанальныя дадзеныя. піша тэлеграм-канал "Гомельскай Вясны".

Суд працягнецца 13 красавіка ў 10.30
 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства