viasna on patreon

У Чавусах судзяць экс-намеснік кіраўніка Магілёўскага гарвыканкама, палітвязня Уладзіміра Дударава

2021 2021-04-20T10:32:33+0300 2021-04-20T10:32:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dudarev_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Чавусах судзяць 43-гадовага былога намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава, які падчас выбарчай кампаніі 2020 года быў каардынатарам абласной ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыка. Пра гэта піша TUT.BY са спасылкай на БелаПАН.

Дударава абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 426 КК) і махлярстве (ч.4 арт. 209 КК). Віны ён не прызнае. 19 чэрвеня 2020 года праваабаронцы прызналі Дударава палітвязнем.

Крымінальную справу супраць яго разглядае старшыня суда Чавускага раёна Алена Каралько. Дзяржаўнае абвінавачванне прадстаўляе пракурор пракуратуры Чавускага раёна Сяргей Снытчанка.

Пасаду намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Дудараў займаў з верасня 2018-га да жніўня 2019 года, курыраваў пытанні будаўніцтва і ЖКГ. Да гэтага кіраваў аддзелам будаўніцтва ў гарадской адміністрацыі.

У 2016 годзе, калі Дудараў узначальваў аддзел будаўніцтва ў Магілёўскім гарвыканкаме, да яго паўсталі пытанні ў праваахоўнікаў: Уладзімір Дудараў і жонка намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама пераабсталявалі гарышча дома ў самым цэнтры Магілёва і зрабілі двухузроўневыя кватэры. Справа нават дайшла да суда. Пракурор Магілёва звярнуўся з грамадзянскім пазовам, у якім прасіў прызнаць рэгістрацыю нерухомай маёмасці несапраўднай. Але парушэнняў пасля шматлікіх праверак не знайшлі.

Затрымалі Дударава 11 чэрвеня 2020 года. На той момант ён працаваў намеснікам дырэктара акцыянернага таварыства "домабудаванне" і быў абласным каардынатарам ініцыятыўнай групы Бабарыка. З таго часу звестак пра лёс зняволенага не з'яўлялася. У судзе стала вядома, што ўтрымліваецца ён у следчым ізалятары, які знаходзіцца ў турме № 4 Магілёва.

Дудараву інкрымінуюць тры эпізоды злачыннай дзейнасці, у выніку якой, як папярэдняе следства ўстанавіла, нанесены шкоду грамадзкім і дзяржаўным інтарэсам на 41 381 рублёў.

Віны Дудараў не прызнаў. Па яго словах, шматлікія праверкі, у тым ліку праваахоўных органаў, па абвешчаных пракурорам фактах раней не выявілі парушэньняў заканадаўства з яго боку.

Сваю пазіцыю ён збіраецца выказаць на наступных судовых пасяджэннях больш грунтоўна.

На суд 19 красавіка прыехалі родныя абвінавачанага. Яго жонка Алена ў размове з журналістамі адзначыла, што прад'яўленыя мужу абвінавачванні беспадстаўныя і надуманыя. Жонка спадзяецца, што правасуддзе разбярэцца, і ўстрымліваецца казаць пра палітычны аспэкт гэтай справы. Яна паведаміла, што на здароўе муж не скардзіцца, але належная медыцынская дапамога ў ізалятары, на яе думку, не аказваецца.

Адвакат Яўген Багуслаўскі папрасіў суд змяніць меру стрымання для падабароннага на хатні арышт або даручальніцтва, бо ў зняволенні яго хранічныя хваробы, у прыватнасці гіпертанія, абвастрыліся. Пракурор выступіў супраць, яго падтрымала суддзя.

Дудараў не першы з магілёўскіх сябраў ініцыятыўнай групы Бабарыка, які знаходзіцца пад крымінальным пераследам. У чэрвені 2020 года быў затрыманы кіраўнік Магілёўскай абласной дырэкцыі Белгазпрамбанка Сяргей Кармызаў. 26 лютага 2021 года суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прысудзіў яго да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму за перавышэнне службовых паўнамоцтваў з нанясеннем шкоды ў буйным памеры. Паводле высноў следства, Кармызаў незаконна выдаў крэдыт на 75 тысяч рублёў. На працэс супраць Кармызава не пусцілі журналістаў незалежных СМІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства