viasna on patreon

Пачаўся разгляд крымінальнай справы Уладзіміра Жыхара, які нібыта выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет Дапоўнена

2021 2021-04-15T15:44:00+0300 2021-04-16T09:45:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhyhar-2021.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Жыхар. Фота з сацыяльных сетак.

Уладзімір Жыхар. Фота з сацыяльных сетак.

Суд Савецкага раёна Мінска 15 красавіка пачынае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Жыхара,  які нібыта  адабраў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет.

Яго вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • частка 1 артыкула 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
  • артыкул 364 КК (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
  • частка 2 артыкула 206 КК (рабаванне, спалучанае з гвалтам, альбо з пагрозай прымянення такога гвалту).

Справу разглядае суддзя Аляксандр Якунчыхін. Дзяржабвінаваўца - пракурор Анастасся Маліко.

Па справе праходзяць два пацярпелыя супрацоўнікі міліцыі.

З 13 верасня Уладзімір Жыхар знаходзіцца пад вартай. Да суда яго ўтрымлівалі пад вартай ў СІЗА №1  на Валадарцы. Яму пагражае да шасці гадоў зняволення.

Жыхару -  47 гадоў. Разведзены, жыве ў Мінску. Працаваў кіроўцам пагрузчыка на адным са сталічных прадпрыемстваў.

13 верасня 2020 года ў Мінску праходзіў Марш герояў. Падчас яго затрымалі «ўдзельнікаў беспарадкаў, якія напалі на супрацоўнікаў АМАПа». Сілавікі паведамілі, што пратэстоўцы «закідалі міліцыянтаў камянямі і бутэлькамі, а невядомы ў раёне Драздоў выхапіў у міліцыянта траўматычны пісталет». «Невядомага» затрымалі ў той жа дзень, з таго часу ён знаходзіцца пад вартай, - пісала “Наша Ніва”

Ягоны сын Руслан кажа, што спачатку яго бацьку асудзілі па адміністрацыйным артыкуле.

«Спачатку яму далі 8 сутак. Яго нармальна так памутузілі, ён, здаецца, быў нават у бальніцы ці ў лазарэце. Але пасля нам пазваніў дзяжурны адвакат і сказаў: вы яго не чакайце, завялі крымінальную справу», — кажа Руслан.

Пацярпелымі па справе з’яўляюцца восем супрацоўнікаў амапу:

Дзямідаў, Кісялёў, Грыбоўскі, Колчын, Назараў, Іван Леснікоў, Сяргей Бурак, і Крукаў.

Пракурор зачытвае матэрыялы следства.

13 верасня Жыхар з групай асоб удзельнічаў ў парушэнні грамадскага парадку ( парушэнне працы транспарту, перашкаджалі працаваць цырульні “Кот Матроскін”, Фікс-Прайсу, Белфармацыі), тым самым  абмежавалі права грамадзян на свабодную працу і адпачынак.

Па дарозе ў Дразды, па Ціхаму завулку каля дома 6, маючы ідэю прымянення гвалту да супрацоўніка амапу Грыбоўскага, схапіў яго і паспрабаваў выцягнуць з аўтамабіля. Пагражаў прымяненнем гвалту камандзіру Бураку, Дзяміду, Кісялёву, Крукаву з мэтай перашкодзіць іх абавязкам.

Нанёс не менш за два удары нагой, хапаўся за бронежылет.

Ужыў таксама гвалт да Назарава і Леснікова, якія атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Пры гэтым  спрабаваў схавацца з месца злачынства, спрабаваў выкрасці маёмасць амапаўца (траўматычны пісталет).

Сярод іншага, Жыхара абвінавачваюць у тым, што аднаго з "пацярпелых" ён трымя рыўкамі спрабаваў выцягнуць з мікрааўтобуса і яшчэ пры гэтым наносіў удары.

Жыхар сцвярджае, што нікому удараў не наносіў, а рывок за плечы ён толькі адзін зрабіў.

Суддзя пытаецца: "Навошта вы спрабавалі выцягнуць гэтага чалавека з мікрааўтобуса? (Чалавека ў чорным з мікрааўтобуса, які з яшчэ адным чалавекам перад гэтым біў Жыхара дубінкай і потым вёў да гэтага самага мікрааўтобуса). Жыхар на поўным сур'ёзе адказваў, што хацеў яго здаць міліцыі, маўляў, прыехалі ж бандыты нейкія без апазнавальных знакаў, не прадстаўляючыся і біць усіх пачалі.

У пацярпелага Колчына таксама былі гематомы і сінякі.

Пракурор  пытаецца, якія сайты наведваў Жыхар, як часта глядзеў канал “Нехту”?

- Часам знаёміўся з інфармацыяй.

Жыхар тлумачыць, што на 53 тралейбусе прыехаў на Гарадскі вал. Ішоў адзін, побач ішлі яшчэ людзі. Не цікавіўся з якой мэтай ішлі людзі. Спакойная абстаноўка была. Далей па Пераможцаў ішоў да Пушкінскай. Асноўныя падзеі адбываліся на вуліцы Ціхай.

- Якая сімволіка была? Вы выкрыквалі лозунгі? Транспарт рухаўся? Супрацоўнікаў міліцыі бачылі?

- Не бачыў, транспарт не спыняў, рух не перакрываў.

-  Вы ішлі ў пасёлак Радужны?

-  Так, я чуў, што там жыве кіраўнік ЦВК. Ішоў, каб выказаць сваё меркаванне з нагоды выбараў.

Затым Жыхар пабачыў мікрааўтобус без нумароў, з якога выскачылі людзі ў чорным і масках. Пачалі ўсіх біць. Ён там упаў і яго збівалі, потым  паднялі двое ў масках. Далей быў нейкі выбух і Жыхар выпаў з буса.

- Наяўнасць спецсродкаў вас не наштурхнула на думку, што яны супрацоўнікі?

- Я ішоў, мяне збілі, што я павінен быў меркаваць? Яны паводзілі сябе як бандыты. Я бег, хтосьці з іх спрабаваў мяне затрымаць. Яны былі ў масках. Напалі, нанеслі ўдары. Спрабаваў абараніцца ад дубінак. Яшчэ двое схапілі і пацягнулі ў бок буса, пырснулі газам.

Па пацярпеламу Леснікову ставіцца ў віну сінякі на твары, гематомы на ягадзіцах, раны левага сцягна.

Жыхар не ведае, як ён іх атрымаў. Віну не прызнае. Па эпізодзе выкрадання пісталета "Аса" патлумачыў, што не выкрадаў яго і не бачыў.

Пацярпелы Іван Леснікоў:

- Асабіста ў мяне была "Аса", у супрацоўнікаў у форме былі кайданкі і газавыя балончыкі. Жыхара ўбачыў калі адчуў на сабе ўдары па твары. Быў вырваны за тросік траўматычны пісталет. Я ўбачыў абвінавачанага. Ён трымаў пісталет за тросік. Мой таварыш перахапіў яго. Я зрабіў стрэл.

Працягваецца допыт пацярпелых амапаўцаў.

Дзмітрый Колчын:

"Мы ўбачылі, што натоўп пачаў бегчы. Я пачуў крыкі Леснікова аб дапамозе, словы "Аса", ўбачыў, што ён на паўбаку ляжыць недалёка ад плота. Побач быў абвінавачваны. Грамадзянін супраціўляўся. Я пачуў штуршок"

Адвакат хадайнічаў аб далучэнні да матэрыялаў справы 5 відэа, на якіх відаць, што Уладзімір жыхар ні на каго не нападаў.

Працяг судовага пасяджэння прызначаны на 10:30 16 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства