viasna on patreon

Судзяць дзесятак берасцейцаў за блакаванне чыгункі, пудзілы і падпалы аўтапакрышак

2021 2021-04-13T10:06:52+0300 2021-04-13T10:10:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/berasce-pudzily-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пудзілы з Берасця. Скрыншот з відэа.

Пудзілы з Берасця. Скрыншот з відэа.

У судзе Ленінскага раёна Берасця 13 красавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 артыкула 339 - хуліганства, здзйсненае групай асоб).

Усяго па справе праходзяць дзесяць чалавек.

Ім ставяцца ў віну некалькі эпізодаў: вывешванне пудзілаў у розных месцах горада, закідванне яйкамі і камянямі апорнага пункту міліцыі, падпал ноччу на бязлюднай вуліцы аўтамабільных пакрышак, размаляваны кіёск "Табакерка". Усё гэта расцэнена як "злоснае хуліганства" (ч. 2 арт. 339 КК), "асабліва злоснае хуліганства" (ч. 3 арт. 339 КК). Таксама ставіцца ў віну злачынства па ч. 1 ст. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносінаў) за замыканне чыгуначных рэек металічнай дротам.

Справу разглядае суддзя Аляксандр Семянчук.

Частка абвінавачаных ужо даўно пад вартай. Так,

Барынава Наталля была затрыманая 15.11.2020 года;

Сыраватка Вольга  затрыманая 11.11.2020 года;

Сіліч Сяргей, Красоўскі Сяргей і Камбуль Яўген пад вартай знаходзяцца з 11.11.2020 года;

Сілюк Максім з 26.11.2020 года;

Пыцель Максім трапіў у СІЗА 15.12.2020 года.

Усе пералічаныя людзі па гэты дзень ўтрымліваюцца ў СІЗА-7.

Апроч гэтага на хатнім арышце з 25.01.2021 знаходзіцца Уладзімір Кацюбка, а на Аліну Муратаву такую ж меру стрымання наклалі днём пазней.

Суд распачаўся яшчэ 29 сакавіка, аднак тады стала вядома, што ў лік абвінавачваемых  па гэтай справе дадалася яшчэ і  Марына Сілёнак. Таму быў абвешчаны перапынак.

У працэсе судовых разглядаў дзяржабвінаваўца адзначыла, што паказанні абвінавачаных адрозніваюцца ад першапачатковых (гэта значыць ад таго, што гэтыя ж людзі казалі на этапе следства).

На просьбы растлумачыць супярэчнасці абвінавачаная Наталля Барынава 9 красавіка ў судзе папрасіла не ўлічваць свае першапачатковыя паказанні, бо яны былі дадзены ёю пад ціскам. Са слоў жанчыны, 17 лістапада 2020 следчыя пагражалі ёй вялікім турэмным тэрмінам і органамі апекі, якія быццам ужо афармляюць дакументы на тое, каб адабраць яе 4-гадовую дачку. Наогул у той дзень яе дапытвалі двойчы, і абодва разы не па тым эпізодзе, які асабіста ёй ставяць у віну на судзе. Перад другім допытам, вячэрнім, паўтарыліся пагрозы пра дзіця і суровае пакаранне, жанчына плакала. Скаргу на дзеянні следчых Барынава вырашыла не пісаць, бо баялася яшчэ большага ціску на яе і сям'ю, піша тэлеграм-канал Вясна-Брэст

Усе астатнія абвінавачаныя таксама прасілі браць пад увагу паказанні менавіта з суда, а не з першых допытаў. Так, Максім Сілюк пракаментаваў гэта словамі: "[Следчы] Скогараў пісаў так, як трэба яму». Раней на судзе падобнае казаў і абвінавачаны Яўген Камбуль:

"У некаторых следчых ёсць дзіўная здольнасць будаваць свае прапановы такім вось належным чынам. І яно накшталт правільна гучыць, але можна зразумець пад рознымі вугламі".

Сяргей Сіліч заявіў, што просіць не ўлічваць свае паказанні следству, дадзеныя 12 лістапада, таму што ў той момант ён адчуваў моцныя болі ў спіне і хваляваўся з нагоды затрымання сваёй жонкі. Вось як ён тлумачыў гэта на судзе 9 красавіка:

"Падчас затрымання я атрымаў траўму спіны, моцна хварэла спіна, мне 2 разы ў ІЧУ выклікалі хуткую. Я проста не хацеў гаварыць. Груба кажучы, усё што я сказаў на тым допыце - там праўды мала".

У Берасці прызначаная дата суда па справе блакавання чыгуначных шляхоў і развешвання пудзілаў

Берасцейца Максіма Сілюка абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 309 Крымінальнага кодэксу (наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносін).

 Будзе дапоўнена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства