viasna on patreon

У Берасці прызначаная дата суда па справе блакавання чыгуначных шляхоў і развешвання пудзілаў

2021 2021-03-18T10:19:11+0300 2021-03-18T15:50:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chygunka-sabatazh-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыншот з відэа УУС Магілёўскага аблвыканкама

Скрыншот з відэа УУС Магілёўскага аблвыканкама

Берасцейца Максіма Сілюка абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 309 Крымінальнага кодэксу (наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносін).

Разгляд крымінальнай справы прызначаны на 29 сакавіка.

Меркавана, Максім Сілюк, разам з іншымі грамадзянамі – Яўгенам Комвулем, Сяргеем Сілічам і Віталём Леўчуком – 29 кастрычніка 2020 года на чыгуначным перагоне “Тэўлі – Жабінка” перамкнулі рэйкі дротам, заблакаваўшы на нейкі час аўтаматызаваную сістэму кіравання і кантролю рухам цягнікоў. Адбыўся збой у руху чыгуначнага транспарту, у тым ліку цягніка “Баранавічы – Брэст”.

Следства падазрае, што злачынства здзейсненае па матывах палітычнай варажнечы, а таксама па варажнечы ў адносінах да якой-небудзь сацыяльнай групы.

Следчыя лічаць, што берасцейцы самастойна вырабілі пудзіла з надпісамі «АМАП», «МЕНТ» і «Хлус», пасля чаго 21 кастрычніка ў абласным цэнтры павесілі іх на дрэвах і агароджы пуцеправода «Заходні абход».

Крымінальная справа па частцы 2 артыкула 339 (хуліганства, здзйсненае паўторна, альбо групай асоб) таксама будзе разглядацца 29 сакавіка ў адным працэсе.

Верагодна ў гэтым крымінальным працэсе будуць і іншыя асобы. Праваабаронцам вядома, што 11 лістапада ў 5 гадзін раніцы да работніка чыгункі з Берасця Яўгена Комвуля прыйшлі з ператрусам, пад час якога забралі грошы, кампутары тэлефоны і флэшкі. Чыгуначніка першапачаткова затрымалі ў межах крымінальнай справы і даставілі ў Ленінскі РАУС.

Раніцай 12 лістапада супрацоўнікі міліцыі ў межах крымінальнай справы нібыта за псаванне сігналізацыі на чыгунцы прыйшлі з ператрусам да Аляксандра Булыгі.  Ён быў затрыманы на 72 гадзіны і змешчаны ў ІЧУ Берасця.

Тады ж затрымлівалі мужа і жонку Сяргея і Вольгу Сіліч, інваліда па зроку і дыябетыка. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны падазраюцца ў псаванні чыгуначнай сігналізацыі па ч. 1 арт 309 КК РБ. Сваякі паведамляюць, што затрыманых болей, мужчын збіваюць, каб далі прызнальныя паказанні.

Праваабаронцы кажуць пра тое, што з затрыманых выбівалі паказанні з дапамогай фізічнай сілы і катаванняў.

Крыміналкі па блакаванні чыгуначных шляхоў: катуюць і выбіваюць паказанні

Апошнім часам у сродках масавай інфармацыі паведамляецца пра факты блакавання руху чыгуначнага транспарту шляхам накладання металічнага дроту на рэйкі і псавання сігналізацыі, а сувязі з гэтым і пра затрыманні грамадзян, падазраваных у гэтым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства