Палітзняволены Рамуальд Улан пра свой побыт на гомельскай “хіміі”: Жыць можна 

2021 2021-04-09T09:17:56+0300 2021-04-09T09:25:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulan-himija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рамуальд Улан на "хіміі". Фота з асабістай старонкі.

Рамуальд Улан на "хіміі". Фота з асабістай старонкі.

Два тыдні як палітзняволены са Смаргоні Рамуальд Улан адбывае пакаранне ў выпраўленчай установе адкрытага тыпа №17 (хімія).

Прадпрымальніка Улана асудзілі на 2,5 гады "хіміі" паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп) за тое, што ён размясціў у каментарах у “ВКонтакте” фотаздымак з налепкамі з асабістымі дадзенымі сямі міліцыянераў, якія былі заўважаныя ў незаконных затрыманнях і ілжэсведчаннях у судах.

Сёння на сваёй старонцы з фэйсбуку ён дзеліцца ўражаннямі ад умоваў утрымання на гомельскай "хіміі".

ВУАТ №17, Гомель. Фота:flagstok.info
ВУАТ №17, Гомель. Фота: flagstok.info

Прыводзім ягоны тэкст амаль цалкам:

“Апішу свой двух тыднёвы побыт. Жывуць гомельскія “хімікі” ў 5-ці павярховым інтэрнаце. Два паверхі кабінетаў, актавая зала для лекцый, дзе можна глядзець штодня тэлік - толькі навіны па АНТ у 20-30 і па выхадных “Панараму” па БТ-1.

Ёсць трэнажорная зала!!! Ну і тры паверхі вышэй –звычайны інтэрнат з агульнай кухняй, туалетам і душам на калідоры.

Усе самі сабе гатуюць. У духоўцы некаторыя рыхтуюць курыцу з картохай у рукаве, або пякуць пірагі - наколькі дазваляе фантазія асуджаных і наяўнасць інгрэдыентаў.

Карыстацца фармальна кухняй можна дзесьці па дзве гадзіны ў строга адведзены час, гэтак жа як і душам з 18 да 21.

Рамуальда Улана пакаралі 2,5 гадамі "хіміі" за паклёп

Пракурор Андрэй Клышэвіч прасіў суд пакараць актывіста трыма гадамі хіміі, а запатрабаваная кампенсацыя маральнай шкоды першапачаткова складала 7000 рублёў - па 1000 кожнаму з сямі пацярпелых міліцыянтаў.

Толькі вось на ложак нельга садзіцца і тым больш ляжаць, акрамя як з 22 да 6 раніцы. Некаторыя спяць на прыложкавых дыванках, і гэта не забаронена правіламі ўнутранага распарадку...

80% людзей ходзяць на працу. Там яны вольныя і падпарадкоўваюцца правілам працоўнага распарадку на канкрэтным прадпрыемстве. Даецца час дабірацца на працу і з працы, можна зайсці ў бліжэйшую па дарозе краму. Асабіста я яшчэ не ўладкаваўся на працу і знаходжуся на прафілактычным уліку, таму павінен кожную цотную гадзіну спускацца да дзяжурнага і адзначацца... Тыпу, я схільны з майго прысуду суда да экстрэмісцкай дзейнасці…

Праз некаторы час пры адсутнасці заўваг могуць зняць з мяне гэты прафулік.

Такая вось лайт-версія турмы або больш жорсткі працоўны інтэрнат з абмежаваннем па выхаду ў горад. Жыць можна!"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства