viasna on patreon

Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні трох новых палітычных зняволеных

2021 2021-03-25T17:35:47+0300 2021-03-25T17:35:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/molotok2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

Мінск, 25 сакавіка 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай правабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі) і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Уладзімір Шакун – асуджаны  прысудам суда Жыткавіцкага р-на на два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу па ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), арт.  370 КК (знявага дзяржаўных сімвалаў), накіраваны для адбыцця пакарання;
  2. Ілля Тананка – асуджаны прысудам суда Фрунзенсага  р-на г. Мінска на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), накіраваны для адбыцця пакарання;
  3. Рамуальд Улан – асуджаны прысудам суда Смаргонскага р-на на два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 188 КК (паклеп), накіраваны для адбыцця пакарання;

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Уладзіміра Шакуна, Іллі Тананкі, Рамуальда Улана палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Уладзіміра Шакуна, Іллю Тананку, Рамуальда Уланаі спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

"Ініцыятыва FORB";

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

РПГА " Беларускі Хельсінкскі Камітэт";

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве " Хьюман канстанта";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства