viasna on patreon

На адміністратарку жодзінскага чата Лідзію Коршун завялі крымінальную справу

2021 2021-04-08T09:08:07+0300 2021-10-01T15:58:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/korshun-lida.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Коршун. Скрыншот з відэа МУС.

Лідзія Коршун. Скрыншот з відэа МУС.

Яшчэ 27 сакавіка супрацоўнікі міліцыі з дому забралі мадэратара чата “Жодзіна для жыцця” Лідзію Коршун. Дома ў жанчыны засталося паўтарагадовае дзіця.

Коршун абвінавачваюць у каардынацыі "дваровых" пратэсных рухаў, у закліку да актыўных дзеянняў і абразы супрацоўнікаў міліцыі.

“Краіна для жыцця” паведамляе, што ў дачыненні да дзяўчыны распачатая крымінальная справа ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

“Мы да гэтага не ведаем дакладна, дзе яна знаходзіцца. Па непацверджаных дадзеных змяшчаецца на ІЧУ Жодзіна” – пішуць у тэлеграм чаце.

Паводле інфармацыі прэс-службы УУС Мінскага аблвыканкама, дзяўчыну вылічылі супрацоўнікі Жодзінскага ГАУС і УУС Мінскага аблвыканкама «падчас мерапрыемстваў па недапушчэнні дэстабілізацыі грамадска-палітычнага становішча ў краіне».

Сцвярджаецца, што яна нібыта каардынавала "дваровы пратэсны рух у горадзе, заклікала да актыўных дзеянняў, пры гэтым сама заўсёды заставалася дома". Па паведамленні УУС, яна таксама публікавала абразы ў адрас міліцыянтаў у чаце групы "Карнікі".

На відэазапісе дзяўчына кажа, што была мадэратарам чата "Жодзіна для жыцця". Паводле яе слоў, у абавязкі ўваходзіла выдаленне паведамленняў радыкальнага характару і карыстальнікаў за некарэктныя выказванні. Дзяўчына сцвярджае, што заклікі і абразы не ўваходзілі ў яе абавязкі і яна супраць гэтага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства