viasna on patreon

Па "пінскай справе" міліцыянты заявілі маральную шкоду на 380 тысяч рублёў. У адказ на гэта пінчукі просяць правесці іх атэстацыю на адпаведнасць займаемым пасадам

2021 2021-04-05T13:31:26+0300 2021-04-05T13:59:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk_miting_4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Маскоўскага раёна Брэста ужо трэці тыдзень разглядае крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Пацярпелымі па справе выступаюць 109 супрацоўнікаў міліцыі, большасці якіх прычыненыя шкоды, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. На судзе ўсіх міліцыянтаў дапытваюць дыстанцыйна з пінскага суда – праз відэаканферэнцсувязь. За гэтыя дні так дапыталі 72 пінскіх міліцыянтаў, якія ў агульнай суме ацанілі маральную шкоду на суму 382 500 рублёў. Свае маральныя пакуты міліцыянты абгрунтоўваюць тым, што яны «выпрабавалі страх, прыніжэнне, боль і сорам, праз перажытыя падзеі яны страцілі сон, спакой і апетыт, адчувалі і адчуваюць трывогу». У адказ на гэта жыхары Пінска і Пінскага раёна стварылі петыцыю, у якой просяць УУС Брэсцкага аблвыканкама правесці пазачарговую атэстацыю ўсіх пацярпелых супрацоўнікаў пінскіх ГАУС і РАУС, якія былі задзейнічаныя ў працы на вулічных акцыях пратэсту супраць фальсіфікацый выбараў у Пінску, і ўстанавіць ступень адпаведнасці названых супрацоўнікаў займаемым пасадам. «Мы выказваем сур'ёзную занепакоенасць: ці дазваляе маральна-псіхалагічны стан дадзеных супрацоўнікаў выконваць задачы па абароне грамадзян Рэспублікі Беларусь?» – задаюцца пытаннем у петыцыі. 

Нагадаем, паводле версіі абвінавачвання, 14 абвінавачаных, "прыняўшы 9 жніўня 2020 года ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве каля будынка Пінскага райвыканкама, груба парушылі грамадскі парадак". Усе, акрамя Сяргея Маўшука, знаходзяцца ў брэсцкім СІЗА-7. Сяргею абраная мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту, а яго жонка ўжо больш васьмі месяцаў утрымліваецца пад вартай.

14 падсудных, 109 пацярпелых міліцыянтаў. Пачаўся суд па "масавых беспарадках" пасля выбараў у Пінску

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 23 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 14 пінскіх палітвязняў. Іх усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

Канвеерны допыт пацярпелых-міліцыянтаў. Што адбываецца на судзе?

"Пінскую справу" разглядае сумнавядомы суддзя Яўген Брэган. Дзяржаабвінавачванне падтрымліваюць пракуроры Дайнэка і Ляшок. Усе, акрамя палітзняволеных Данііла Богната, Ігара СалаўяўСтаніслава Міхайлава прызналі віну часткова. Данііл, Ігар, Станіслава віну цалкам не прызналі. Некаторыя тлумачылі, што не збіраліся наносіць траўмы супрацоўнікам міліцыі, а білі толькі па шчытах, іншыя не згаджаюцца з колькасцю нанесеных удараў. Таксама яны не прызнаюць папярэдні намер і змову.

Па матэрыялах справы, пацярпелымі па справе выступаюць 109 супрацоўнікаў міліцыі. Амаль ва ўсіх пацярпелых траўмы: сінякі і ранкі, не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці. Шкода ад дзеянняў пратэстоўцаў пракуратура ацаніла ў 24 тысячы рублёў. 

На судзе дапытваюць пацярпелых сілавікоў, але ніхто з іх асабіста ў брэсцкі суд не з'явіўся. Допыт ажыццяўляецца дыстанцыйна – праз відэаканферэнцсувязь з суда Пінскага раёна і горада Пінска. За гэты час дапыталі 72 супрацоўніка з Пінскіх ГАУС і РАУС. Усе яны заўляюць грамадзянскія пазовы аб кампенсацыі маральнай шкоды на сумы ад 2 да 15 тысячаў, хоць ніхто і не пазнае абвінавачаных. Агульная сума іх заяўленных патрабаванняў ужо складае 382 500 рублёў. Допыт міліцыянтаў працягваецца. Пацярпелыя просяць спагнаць гэтыя грошы з абвінавачаных у салідарным парадку.

Самую вялікую суму ў судзе назваў Вячаслаў Шэлест – 15 тысяч рублёў. Ён сцвярджае, што ў выніку ўдара прыляцейшай у яго ўрнай для смецця ўтварыўся закрыты пералом ступні. Такія ж сумы назвалі Валерый Шышко, Аляксандр Кіслюк і яшчэ некалькі міліцыянтаў.

Пінскім міліцыянтам дагэтуль пагражаюць у тэлеграм-каналах?

У асноўным усе супрацоўнікі міліцыі выказвалі меркаванне аб пакаранні "на меркаванне суда", аднак, былі і такія, якія прасілі пакараць абвінавачаных строга. Напрыклад, пацярпелы міліцыянт Арцём Сярэдзіч у абгрунтаванне кампенсацыі маральнай шкоды ў 5000 заявіў, што ў цяперашні час у яго адрас маюцца пагрозы ў телеграм-каналах. Палітзняволены Ігар Салавей запытаў у яго, прычым тут абвінавачаныя, бо яны за кратамі ўжо сем месяцаў. Сярэдзіч адказаў, што «не выключае іх дачынення». Салавей таксама запытаў у яго, ці думае ён, што калі раптам яны выплацяць кампенсацыю, то пагрозы спыняцца. Міліцыянт сказаў, што не выключае гэтага.

Адзіны, хто сказаў, што не мае прэтэнзій па кампенсацыі, гэта старшы оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Пінскага ГАУС Аляксандр Бабінец. Людзі ў залі і абвінавачаныя паспрабавалі адрэагаваць воплескамі, але канвой рэзка адрэагаваў на гэта.

Як адзначае праваабаронца Аляксандр Вайцешык, нават з допыту на судзе пацярпелых супрацоўнікаў Пінскага ГАУС вынікае, што калі на мірнай акцыі 9 жніўня пачалі разыходзіцца людзі, то супрацоўнікам паступіла каманда на "выцясненне", пасля чаго яны пачалі наступаць на мірных грамадзян, суправаджаючы свой наступ шумавым эфектам, удараючы гумавай палкай аб шчыты і шчыт аб шчыт. Раней пра гэта распавядалі самі пінчукі.

«Ці дазваляе маральна-псіхалагічны стан дадзеных супрацоўнікаў выконваць задачы па абароне грамадзян Рэспублікі Беларусь?»

У адказ на канвеерны допыт пацярпелых-міліцыянтаў і іх паказанні жыхары Пінска і Пінскага раёна стварылі петыцыю, у якой просяць Упраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама правесці пазачарговую атэстацыю ўсіх пацярпелых супрацоўнікаў пінскіх ГАУС і РАУС, якія былі задзейнічаныя ў працы на вулічных акцыях пратэсту супраць фальсіфікацый выбараў у Пінску 9 і 10 жніўня 2020 года і ўстанавіць ступень адпаведнасці названых супрацоўнікаў займаемым пасадам. 

Як адзначаюць пінчукі ў петыцыі, на судзе супрацоўнікамі Пінскага ГАУС і РАУС былі дадзены паказанні наступнага характару, што «выконваючы свае абавязкі па ахове грамадскага парадку ў перыяд з 9-га па 10-га жніўня 2020 года», яны «выпрабавалі страх, прыніжэнне, боль і сорам». Паводле паказанняў супрацоўнікаў пінскіх ГАУС і РАУС, праз перажытыя падзеі яны страцілі сон, спакой і апетыт, адчувалі і адчуваюць трывогу. Пры гэтым, па дапамогу вузкіх спецыялістаў (псіхолагаў, псіхатэрапеўтаў) яны не звярталіся і не звяртаюцца.

«Мы выказваем сур'ёзную занепакоенасць: ці дазваляе маральна-псіхалагічны стан дадзеных супрацоўнікаў выконваць задачы па абароне грамадзян Рэспублікі Беларусь ад крыміналітэту, супрацьстаяць забойцам, рабаўнікам і гвалтаўнікам, якія стаяць перад органамі ўнутраных спраў?» - задаюцца пытаннем у петыцыі.

Таксама пінчукі адзначаюць, што лічаць рашэнне апісанай праблемы надзвычай важнай справай, бо «за бяспеку грамадзян павінны адказваць супрацоўнікі праваахоўных органаў з устойлівай псіхікай».

«Гэта было ўжо не збіццё, гэта былі катаванні». Пяць гісторый палітвязняў «Пінскай справы»

"Вясна" сустрэлася са сваякамі пінскіх палітвязняў у Баранавічах каля СІЗА, куды яны прыехалі ўсе разам, каб перадаць сваім блізкім перадачы. Мы пагутарылі з імі і нам удалося даведацца гісторыі пяці палітычных зняволеных пінчукоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства