viasna on patreon

Працягваецца суд над чатырма мінчукамі, якія далі адпор амапаўцам пры разгоне мітынгу Дапоўнена

2021 2021-03-17T13:00:14+0300 2022-03-16T16:45:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barouski-zianko-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абвінавачаныя Драб, Зянько і Кацкель.  ў суде 17 сакавіка. Фота: Наша Ніва.

Абвінавачаныя Драб, Зянько і Кацкель. ў суде 17 сакавіка. Фота: Наша Ніва.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 17 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля.

Іх абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу, але ўсіх чатырох у гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК). Апроч гэтага ставяць у віну арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК), а аднаго з іх і ў наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці (арт. 218).

Справу разглядае суддзя Юля Блізнюк. Дзяржабвінаваўца – пракурор Валерыя Таратынка.

Падзеі адбываліся пасля 17 гадзін 11 кастрычніка 2020 года.

Пад час разгону "Маршу гонару" каля станцыі метро “Пушкінская” яны, як вынікае з матэрыялаў следства,  перашкодзілі амапаўцам затрымаць чалавека, уступілі з імі ў патасоўку, нанеслі некалькі ўдараў па галовах і разбілі шкло ў службовым аўтамабілі.

Па трох артыкулах судзяць чатырох мінчукоў. У справе - сем пацярпелых амапаўцаў

Знаходзячыся паблізу аўтамабіля каля метро Пушкінская, яны актыўна падтрымлівалі групу грамадзян, якія перашкаджалі затрыманню неўстаноўленай асобы, закідвалі супрацоўнікаў АМАПу рознымі прадметамі, бутэлькамі і інш.

Што казалі ў судзе сведкі па справе?

Наталля Чорная адказала, што абвінавачаных і пацярпелых не ведае. 11 кастрычніка яна прымала ўдзел у мітынгу каля Стэлы, была там у другой палове дня. Распавяла, што бачыла як людзі ўцякалі ад АМАПу, што да гэтага яны рабілі – яна не ведае. Была прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у гэтым мітынгу.

Калі ў яе спыталі, ці ведае кагосьці ў твар з абвінавачаных, адказала "Я ведаю толькі аднаго ў твар, ведаеце каго?”

Дапыталі маладую дзяўчыну Вераніку Андрыеўскую, знаёмую і будучую жонку Яўгена Бароўскага.

Яна патлумачыла, што Яўген у той дзень сыйшоў з дому каля 11 раніцы, а вярнуўся ў 19 гадзін вечара.

Кажа, што Бароўскі першапачаткова не згаджаўся ісці на мітынг, Бароўскі сказаў што ў ТГ канале выклалі відэа, дзе ён быў заўважаны.

Пракурор пытаецца пра счэпку, але на відэа гэтага не было, таксама не было ўдараў або іншых праяў гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

На відэа было бачна, як нехта кінуў сметніцу у бус АМАПа.

Пракурор хадайнічае аб прадастаўленні скрыншотаў, якія сведчаць пра супярэчнасць ў паказаннях, аднак гэта проста кадры з відэа, якое ўжо праглядалася.

Бароўскага затрымалі на выхадзе з крамы 15 кастрычніка, пры затрыманні ўдарылі. На відэа допыту ён моцна збіты, тэлефон, які канфіскавалі, належыць Вераніцы, цяпер тэлефон пад арыштам.

Сведка Плакса, які нібыта паклікаў Бароўскага на мітынг, на працэс не з’явіўся. Зараз ён з 2 снежня ў Польшчы.

З ранейшых паказанняў вядома, што ён прапанаваў Бароўскаму сустрэцца ў кафэ, каля 20-25 хвілін знаходзіліся там. Выйшлі потым у бок вуліцы Мельнікайтэ, выказаў здагадку што пачнуцца затрыманні і прапанаваў сысці, але Бароўскі захацеў застацца, пасля гэтага Плакса сыйшоў.

Плакса ўдакладніў што не прапаноўваў менавіта ўдзельнічаць у Маршы, ён прапанаваў у той дзень толькі сустрэцца.

Таксама прынятыя меры да пошуку і яўкі ў суд сведкі Качаноўскага.

Далей слухаюць прадстаўніка “Мінсктранса” Грамовіч, якая рабіла разлік прычыненай шкоды грамадскаму транспарту (4 699 рублёў 20 капеек). Разлік праводзіўся па ўласнай методыцы, якую яна прадставіць адмовілася.

Адвакат спрабуе высветліць, чаму гэтую суму спрабуюць спагнаць толькі з Бароўскага. Будуць удакладняць.

Адвакат хадайнічае аб допыце сведкі Аляксандра Казука, які быў разам з Бароўскім падчас ягонага затрымання. Хадайніцтва прынялі, сведка хутка прыйдзе.

Казук распавядае што выйшлі разам з крамы, раптам Бароўскага пачалі круціць, ударылі, не прадстаўляліся, дакументы не паказвалі, прычыну затрымання не называлі. Пры затрыманні Бароўскага кінулі на зямлю, ударылі аб бусік. Хаця Бароўскі не адмаўляўся праходзіць у аўтамабіль.

Разгон акцыі пратэсту каля

Вывучаюцца запісы з відэакамер назірання.

Першы дыск. 11 кастрычніка, час запісу 15.57,  каля ўваходу ў метро Пушкінская, там людзі з б-ч-б збіраюцца, затым калона рухаецца, на відэа абвінавачаны Кацкель сябе не пазнае.

Далей - іншы выхад са станцыі метро Пушкінскай, на ім бачная міліцыя і спецмашына (бус) з нанесенымі пашкоджаннямі.

Абарона адзначае, што некаторых важных запісаў няма, пракурор жа адказвае, што ёсць усё неабходнае.

Другі дыск. Падчас жорсткага затрымання людзі кідаюць бутэлькі і камяні ў міліцыю, бачны “Фальксваген” сіняга колеру. Аператар гэтага відэа выходзіць на першую паласу руху. Паміж Зянько і міліцыянтамі адбываецца сутыкненне (удары з абодвух бакоў - супрацоўнік міліцыі вядома ж абараняецца).

У адваката заўвага з нагоды адрозненняў каляровай гамы, быццам розны час сутак на апошнім відэа. Пракурор сказала што гэта залежыць ад носьбітаў і ракурсу.

Яшчэ адзін дыск з месца падзей. Адзін з падсудных заяўляе што апошняе відэа не адносіцца да справы, бо там бачны супрацоўнікі ў зялёнай форме, якіх у той дзень не было.

pushkinskaja-zatrymanni.jpg
Скрыншот з відэа МУС.

У судзе закранутая тэма выкарыстання спецсродкаў супраць абвінавачваных.

Пытаюцца ў пацярпелых, ці ўжываліся спецсродкі супраць абвінавачваных?

Белы ўжываў, казаў гэта падчас допыту, астатнія адказалі, што магчыма, альбо верагодна.

Тады адвакат запытаўся чаму Чорны памяняў свае ранейшыя паказанні.

Той адказаў, што ўжываў дубінку супраць мітынгоўцаў і мог выпадкова закрануць абвінавачаных. Даўно гэта было і дакладна не памятае, але не выключае выкарыстанне.

Другі адвакат пытаецца пра рапарты, ці было ў іх задакументавана выкарыстанне спецсродкаў.

Суддзя сказала, што не.

Абарона пытаецца, дзе і кім праводзілася здымка пашкоджанага аўтамабіля?

Чорны адказаў, што не ён здымаў, а калі супрацоўнікі з іншых мабільных груп аглядалі аўтамабіль і магчыма хтосьці з іх здымаў.

Астатнія пацярпелыя таксама не бачылі і не рабілі здымку.

На пытанне адваката аб тым, ці фіксаваліся пашкоджанні аўтамабіля ў Дзяржаўтаінспекцыі, Чорны адказаў што яны не выклікаліся.

“Для далейшай фіксацыі пашкоджанняў транспартны сродак дастаўлены ў Фрунзенскае РУУС” – адзначана ў рапарце кіроўцы-міліцыянта.

Рэгістрацыйны нумар аўтамабіля 1806 СК 7, указаны ў рапарце, адрозніваецца ад таго, які на фотаздымках і відэа.

Адвакат Бароўскага пасля прагляду яшчэ аднаго відэа адзначыў, што затору грамадскага транспарту не было, бачна, што счэпка расступаецца, калі пад'язджае грамадскі транспарт.

Наконт відэа, паказанага па БТ, абвінавачваны Зянько зрабіў заўвагу, што прызнальныя паказанні, якія ён дае, былі зроблены пад ціскам, што ў дачыненні да яго ўжываўся гвалт.

Наступнае пасяджэнне прызначанае на 18 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства