viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-03-09T13:29:04+0300 2021-03-16T16:50:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 9 сакавіка:

Падзея: 8 сакавіка — Міжнародны дзень салідарнасці  жанчын у барацьбе за свае правы. Узгадаем сапраўдны сэнс гэтага дня, а таксама — дзяўчат і жанчын, якіх рэпрэсавалі ў Беларусі ў поствыбарчы перыяд.

Крымінальны пераслед: “нуль праміле”, раскіданыя самарэзы, проціватанкавыя “вожыкі” (згодна з фэйкавым сюжэтам на ОНТ), удзел 9 жніўня 2020 года ў мірным пратэсце і спроба ўцякчы ад сілавікоў, якія разбівалі аўтамабілі — за што асуджалі беларусаў на мінулым тыдні? Таксама ўзгадаем, як крымінальны пераслед развярнуўся супраць праваабаронцаў.

Па-за межамі: Як на міжнародным узроўні працуюць праваабаронцы дзеля абароны правоў беларусаў? Старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі наведаў Жэневу – што там было, які рэзультат гэта дасць і як афіцыйную Беларусь успрымае міжнародная супольнасць?

У музычных паўзах — кампазіцыі розных жанчын-выканаўцаў: Katka, IMGNN, юность, Кася Камоцкая і Маргарыта Ляўчук.  

https://spring96.org/wp-content/uploads/2016/03/2021-03-09_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства