Арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі выступілі ў падтрымку ПЦ "Вясна"
Заява арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ў сувязі з пераследам Праваабарончага цэнтра "Вясна" і яго актывістаў
Як нам стала вядома, Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследуецца крымінальная справа, узбуджаная па факце дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна".
Дадзеная крымінальная справа ўзбуджаная па арт. 342 КК (Арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). На дадзены момант у яго рамках праводзяцца актыўныя следчыя дзеянні: ператрусы ў офісах рэгіянальных аддзяленняў, кватэрах сябраў арганізацыі, выклікі на допыты і іншыя працэсуальныя дзеянні. Сябра Рады ПЦ "Вясна" Зміцер Салаўёў з'яўляецца падазраваным па гэтай справе і знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Відавочна, спіс праваабаронцаў не зачынены.
Як вынікае з афіцыйных каментароў СК, на думку органаў следства, ПЦ "Вясна" нібыта ажыццяўляе фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне незаконных масавых мерапрыемстваў, якія дамагаюцца мэты здзяйснення іх удзельнікамі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Мы лічым, што гэта з'яўляецца абсалютна надуманым і галаслоўным абвінавачваннем, а сама атака на Праваабарончы цэнтр "Вясна" - палітычна матываваным пераследам, які маюць на мэце спыніць дзейнасць дадзенай праваабарончай арганізацыі, запалохаць іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, працягнуць нагнятанне атмасферы страху ў грамадстве.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" з'яўляецца адной з найстарэйшых праваабарончых арганізацый Беларусі, створанай для дапамогі людзям, пацярпелым ад рэпрэсій, якія пачаліся вясной 1996 года і працягваюцца ў той ці іншай форме да гэтага часу. З моманту свайго заснавання "Вясна" дапамагла дзясяткам тысяч беларускіх грамадзян, на працягу ўсёй сваёй гісторыі займалася абаронай і прасоўваннем правоў чалавека, ажыццяўляла бесперапынны маніторынг іх выканання. Дзейнасць ПЦ "Вясна" высока ацэньваецца як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні. За час свайго існаваньня "Вясна" і яе сябры былі ўзнагароджаны шматлікімі прэстыжнымі прэміямі ў галіне правоў чалавека.
У сувязі з гэтым "Вясна" і актывісты арганізацыі неаднаразова падвяргаліся рэпрэсіям і пераследу. У 2001 годзе арганізацыя была пазбаўленая дзяржаўнай рэгістрацыі. Дадзенае рашэнне было прызнана Камітэтам па правах чалавека парушэннем права на свабоду асацыяцый. у 2011 годзе кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі быў асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўлення волі за атрыманне замежнай дапамогі на праваабарончую дзейнасць арганізацыі.
Мы, праваабарончыя і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі, выказваем сваю салідарнасць з ПЦ "Вясна" і ягонай дзейнасцю, цалкам падтрымліваем заяву Рады ПЦ "Вясна" і расцэньваем крымінальны пераслед яе сябраў выключна як пераслед за актыўную праваабарончую дзейнасць.
Пераслед ПЦ "Вясна" і яго актывістаў з'яўляецца парушэннем міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці, Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, Дэкларацыі аб праве і абавязках асобных асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды, кіруючых прынцыпаў АБСЕ па абароне праваабаронцаў, кіруючых прынцыпаў па свабодзе аб'яднанняў і іншых.
Мы выказваем рашучы пратэст супраць пераследу нашых калегаў-праваабаронцаў, аказання ціску на беларускую грамадзянскую супольнасць і ў чарговы раз патрабуем ад уладаў Беларусі:
- Спынення пераследу, арыштаў і іншага ціску на праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці ў сувязі з іх законнай дзейнасцю, у тым ліку па аказанні прававой, дабрачыннай і іншай дапамогі ахвярам парушэнняў правоў чалавека.
- Неадкладнага спынення крымінальнага пераследу ПЦ "Вясна" і яго сябраў.
- Неадкладнага вызвалення з-пад варты праваабаронцаў і валанцёраў ПЦ "Вясна" Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка, Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы, праваабаронцаў Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага, а таксама сотняў іншых палітычных зняволеных.
- Забеспячэння гарантый неўмяшання ў законную праваабарончую дзейнасць, спынення кампаніі дыскрэдытацыі праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці.
Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі і інстытуцыі публічна выказаць сваю ацэнку з нагоды пераследу беларускіх праваабаронцаў, у прыватнасці ПЦ "Вясна", а таксама выкарыстоўваць разнастайныя спосабы для аказання ўплыву на змяненне склаўшайся сітуацыі.
Мы таксама заклікаем міжнародныя праваабарончыя арганізацыі да салідарных дзеянняў па адносінах да пераследуемых беларускіх калег.
Арганізацыі грамадзянскай супольнасці:
- Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend)
- РПГА " Беларускі Хельсінкскі Камітэт”
- ГА " Беларуская асацыяцыя журналістаў”
- Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый
- РГА " Прававая ініцыятыва”
- Простае таварыства "Ініцыятыва FORB"
- Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве " Хьюман канстанта”
- Беларускі ПЭН-цэнтр
- ПУ "Беларускі дакументацыйны цэнтр”
- Гродзенскі дзіцячы хоспіс
- Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова " ТаймАкт”
- Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў
- АГА “Фонд ім. Льва Сапегі”
- ГА "Адукацыйны цэнтр" ПОСТ”
- ГА "Жаночы незалежны дэмакратычны рух”
- Грамадзянская ініцыятыва супраць беззаконня ў судах і пракуратуры
- Мясцовы культурна-асветніцкі фонд "Шчорсы і Храптовічы"
Арганізацыі, якія ўваходзяць у склад Платформы грамадзянскай салідарнасці, якія далучыліся да заявы:
- Грамадскае аб'яднанне "Годнасць", Казахстан
- Асацыяцыя УМДПЛ, Украіна
- Хельсінкскі фонд Дамоў правоў чалавека, Польшча
- Фонд "Грамадскі вердыкт", Расія
- Цэнтр ўдзелу і развіцця, Грузія
- Міжнароднае партнёрства за правы чалавека, Бельгія
- Хельсінкская грамадзянская асамблея – Ванадзор, Арменія
- Crude Accountability, ЗША
- Цэнтр грамадзянскіх свабодаў, Украіна
- Цэнтр даследаванні прававой палітыкі, Казахстан
- Грамадскае аб'яднанне «Праваабарончы рух: Бір Дуйно Кыргызстан», Кыргызстан
- Promo Lex, Малдова
- Праваабарончы цэнтр Азербайджана, Азербайджан
- Казахстанскае міжнароднае бюро па правах чалавека і захаванні законнасці, Казахстан
- Нідэрландскі Хельсінкскі камітэт, Нідэрланды
- Правы чалавека ў галіне псіхічнага здароўя – Глабальная ініцыятыва Федэрацыі па псіхіятрыі, Нідэрланды
- Клуб правоў чалавека, Азербайджан
- Харкаўская рэгіянальная фундацыі "Грамадская альтэрнатыва", Украіна
- Цэнтр правоў чалавека, Грузія
- Праваабарончы цэнтр "Мемарыял", Расія
- ДРА – Нямецка-рускі абмен, Германія
- Цэнтр развіцця дэмакратыі і правоў чалавека, Расія
- Грамадская арганізацыя "Грамадзянскі кантроль", Расія
- Балгарскі Хельсінкскі Камітэт, Балгарыя
- Ліберэка партнёрства за правы чалавека, Германія/Швейцарыя
- Ініцыятыва За правы чалавека, Украіна
- Нарвежскі Хельсінкскі камітэт, Нарвегія
- Усход-SOS, Украіна
- Швейцарскі Хельсінкскі Камітэт, Швейцарыя
- Сетка АБСЕ, Швецыя
- Інстытут свабоды і бяспекі рэпарцёраў, Швейцарыя
- Humanrights.ch, Швайцарыя
- Міжнародны савет па рэабілітацыі ахвяраў катаванняў, міжнародная няўрадавая арганізацыя
- Македонскі Хельсінкскі Камітэт, Паўночная Македонія
- Грузінскі цэнтр псіхасацыяльнай і медыцынскай рэабілітацыі ахвяр катаванняў, Грузія