Жлобін: Тры гады калоніі за камень у бок міліцэйскага аўто

2021 2021-02-25T15:26:07+0300 2021-02-25T18:27:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kisialeu-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Кісялёў у судзе.

Аляксандр Кісялёў у судзе.

У судзе Жлобінскага раёна вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Аляксандра Кісялёва, якога абвінавачвалі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Суддзя Яўген Ерафееў 25 лютага пастанавіў прызнаць Кісялёва вінаватым і пакараў 3 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак у Жлобіне пасля выбараў 9-11 жніўня. Таксама па другому артыкулу яго абвінаваціцлі ў тым, што ён шпурлянуў не меньш за адзін камень ў міліцэйскі спецтранспарт (“гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУСу”).

Менавіта такі тэрмін запрасіў пракурор Ігар Ціпашкін на папярэднім судовым пасяджэнні.

Аляксандр Кісялёў – жыхар Жлобіна, які быў затрыманы і адміністрацыйна асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту вечарам 9 і 11 жніўня. Пасля арышту на волю не выйшаў. Да суда быў змешчаны ў СІЗА №3 Гомеля.

Аляксандр Кісялёў: Я выйшаў таму, што супраць незаконных і жорсткіх затрыманняў

Кісялеў сцвярджаў, што ён рэальна сысці не мог, бо ззаду быў натоўп, а зпераду стаялі сілавікі са шчытамі і дубінкамі. Мне не было магчымасці выйсці. Але я хацеў і спадзяваўся, што міліцыянты складуць шчыты і пяройдуць на бок людзей.

Адвакат Аляксандра Кісялёва заявіў пра намер абскардзіць цяжкі прысуд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства