viasna on patreon

АДЦ Мемарыял патрабуе абараніць праваабаронцаў і журналістаў Беларусі ад рэпрэсій

2021 2021-02-18T14:08:20+0300 2021-02-18T14:09:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adc-memaryal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

АДЦ "Мемарыял" выступіў з заявай у падтрымку праваабаронцаў і журналістаў, якія падвергліся нападу з боку ўладаў Беларусі.

16 лютага 2021 года па ўсёй Беларусі прайшлі масавыя ператрусы і затрыманні з допытамі праваабаронцаў і журналістаў. Ператрусы пачаліся з самай раніцы, доўжыліся гадзінамі, апошнія скончыліся позна ўвечары. Некалькі актывістаў засталіся пад вартай.

Так званыя "следчыя дзеянні" праводзіліся ў рамках расследавання паводле арт. 342 КК "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх" (Следчы камітэт заявіў, што ператрусы праводзіліся ў рамках высвятлення абставінаў фінансавання пратэстаў 2020 года). Раней шэраг праваабаронцаў ужо падвергліся пераследу ў рамках гэтай справы, нашы арыштаваныя калегі знаходзяцца ў турмах або пад хатнім арыштам.

АДЦ "Мемарыял" выказвае салідарнасць з беларускімі калегамі, партнёрамі і сябрамі і ацэньвае дзеянні ўладаў як пераслед незалежнай грамадзянскай супольнасці.

"Мы заклікаем міжурадавыя арганізацыі і ўрады дэмакратычных дзяржаваў запатрабаваць ад уладаў Беларусі павагі да правоў і свабод чалавека, спынення рэпрэсій да праваабаронцаў і журналістаў, якія выконваюць свой прафесійны абавязак", - гаворыцца ў заяве.

Міжнародная праваабрончая супольнасць асудзіла пераслед праваабронцаў і журналістаў у Беларусі

Шэраг праваабарончых арганізацый выступілі з заявамі аб непрымальнасці сітуацыі, якая склалася вакол журналістаў і праваабронцаў з раніцы і на працягу ўсяго дня 16 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства