Хлопца, які заляпляў стыкерамі відэакамеры на Акрэсціна, асудзілі да 1,5 года калоніі
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 17 лютага вынес прысуд па крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць 21-гадовага палітвязня Ігара Пражэннікава. Яго абвінавацілі ў тым, што ён 4 кастрычніка на "Маршы вызвалення палітвязняў" блакаваў рух счэпкамі, заляпляў налепкамі камеры відэаназірання каля ЦІП і ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама, чым прыпыніў працу гэтых ўстановаў, блакаваў рух спецтранспартам на Акрэсціна. Яго абвінавацілі ў прыпыненні руху ў Мінску 4 кастрычніка блізу 50 транспартных сродкаў. Суддзя Юлія Чыж пакарала Ігара 1,5 гадамі калоніі агульнага рэжыму.
Ігара Пражэннікава абвінавацілі ў тым, што ён 4 кастрычніка на працягу трох гадзін у мэтах выканання публічных заклікаў з 9 жніўня ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, размешчаных у сетцы-інтэрнэт, прыняў актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. А менавіта, Ігара абвінавачваюць у тым, што ён з групай асоб выкрыкваў лозунгі, стаяў у счэпцы на Пушкінскай і Міхалова, пляскаў у далоні, неаднаразова адмаўляўся выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, наўмысна перашкаджаў рух транспарту і працы прадпрыемстваў.
Прызналі, што дзеяннямі Ігара і іншых асоб 4 кастрычніка быў прыпынены рух каля 50 транспартных сродкаў. Па разліках «Мінсктранса» шкода склаў 18 624 рублёў 45 капеек. Таксама Пражэннікава абвінавацілі ў заклейванні відэакамер каля ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна:
"...Пражэннікаў прыпадняў неўстаноўленую асобу, пасля чаго гэтая асоба нанесла два ўдары неўстаноўленымі ў ходзе следства прадметамі па камерах вонкавага відэаназірання, а затым Пражэннікаў, працягваючы свае групавыя дзеянні, заляпіў самаклейнай паперай адну з вонкавых камер, размешчаных каля брамы, агляднае акно дзверы і акно кантрольна-прапускнога пунктат ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама, тым самым зачыніўшы агляд падзеяў, якія адбываюцца дзеянні з боку мітынгоўцаў, абмежаваў магчымасць супрацоўнікам ЦІП і ІЧУ ацэньваць сітуацыю, якая склалася, і аператыўна рэагаваць на яе змяненне".
Віну Ігар прызнаў у поўным аб'ёме.
Ігар Пражэннікаў сказаў у сваім апошнім слове:
«Калі скажу, што я паддаўся натоўпу — не саграшу. Гэта быў юнацкі максімалізм. Я не апазіцыянэр, не рэвалюцыянер, я не нясу ідэі ў масы.
За кратамі прыйшло асэнсаванне, што я патрэбны толькі сваёй сям’і, маці. Віну цалкам прызнаю, шкадую пра тое, што зрабіў».
Дзяржаўная абвінаваўца Крысціна Асран палічыла, што віна Ігара цалкам даказаная, і прасіла суд пакараць яго 1 годам 6 месяцамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне і прызначыла суддзя Юлія Чыж.
Мы пісалі падрабязней пра гісторыю і суд Ігара тут:
Заляпляў відэакамеры каля ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна. У Мінску судзяць 21-гадовага палітвязня