viasna on patreon

Парушэнні правоў адміністрацыйна арыштаваных у 2020 годзе: новы даклад праваабаронцаў Дакумент

2021 2021-01-26T12:00:25+0300 2021-01-26T12:26:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akrescina_rodnyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. Фота Радыё Свабода

Ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. Фота Радыё Свабода

Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў 26 студзеня даклад “Адміністрацыйны арышт у Беларусі-2020 як інструмент парушэння правоў чалавека”.

На падставе анкетавання 550 чалавек, якія ўтрымліваліся ў 41 ізалятары, а таксама ў іншых месцах, выкарыстаных для ўтрымання адміністрацыйна затрыманых была сабраная інфармацыя аб розных абставінах, звязаных з адміністрацыйным затрыманнем і адбыццём адміністрацыйнага арышту.

У 2020 годзе ў Беларусі дзясяткі тысяч людзей былі затрыманыя і/або падвергліся адміністрацыйнаму арышту ў сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання меркавання. Нацыянальнае заканадаўства, якое рэгулюе парадак правядзення мірных сходаў, рэгулярна падвяргаецца абгрунтаванай крытыцы, тым не менш, найбольш частымі санкцыямі за яго парушэнне з'яўляюцца штраф і адміністрацыйны арышт.

Найперш усе гэтыя выпадкі разглядаліся ў кантэксце парушэння права на жыццё, права не падвяргацца катаванням і жорсткаму, бесчалавечнаму, зневажальнаму абыходжанню, права на асабістую недатыкальнасць, у тым ліку права на вызначэнне судом законнасці змяшчэння пад варту, а таксама права на справядлівы суд.

Так, апрацоўка адказаў апытаных выявіла, што медыцынскі агляд пры паступленні ў ізалятар прайшлі 24,7% затрыманых і арыштаваных, 39,8% былі апытаныя аб стане здароўя, а 35,5% - не аглядаліся і не апытваліся. Пасля гэтага 10,3% апытаных заявілі, што ім не аказалі неабходную медыцынскую дапамогу, 6,5% – не тую, якая патрабавалася.

6,1% апытаных былі апавешчаныя аб правах і абавязках пры паступленні; 13,6% - апавешчаныя няпоўна і незразумела, 71,9% адказалі адмоўна, шасці людзям (1.2%) правілы далі пачытаць. Варта заўважыць, што размешчаныя ў камерах розных ІЧУ, СІЗА і турмах выпіскі з правілаў тычыліся затрыманых, змешчаных пад варту і асуджаных па крымінальных, а не па адміністрацыйных справах.

83,1% апытаных заявілі аб тым, што іх родным не паведамілі аб затрыманні і арышце; у 5,3% выпадкаў – паведамілі. 11,6% апытаным гэтага не патрабавалася.

43% апытаных заявілі пра тое, што ў камеры ўтрымлівалася больш арыштаваных, чым прадугледжана спальных месцаў, а 6 чалавек утрымліваліся ў камерах з драўляным насцілам замест асобных спальных месцаў.

Памеры камер не адпавядалі усталяванай нормы плошчы на аднаго чалавека: «Норма плошчы на аднаго чалавека усталёўваецца, як правіла, не менш чатырох квадратных метраў» (арт. 18.7 ПВКААП). Так, згадваецца змест шасці чалавек у камеры плошчай 12 кв. м, васьмі - у камеры 16 кв. м, сямі - 9 кв. м, дзевятнаццаці чалавек - у камеры 8 кв. м, у дзесяцімеснай камеры 15 кв. м - 20 чалавек, што відавочна стварае невыносныя ўмовы для адміністрацыйна затрыманых і арыштаваных.

У дакладзе прыводзяцца характэрныя адказы на шматлікія парушэнні правоў адміністрацыйна арыштаваных. Напрыклад пра санітарны стан месцаў утрымання адміністрацыйна арыштаваных:

"Камера не прыбіралася, бо не было чым прыбіраць»;

"У камеры былі прусакі, туалет вельмі брудны. Вада з хлоркай. Нас было 11 чалавек на 6 ложкаў. Матрацы, падушкі і коўдры былі брудныя і дрэнна пахлі»;

«Вельмі стары санвузел, вельмі нізкая яго агароджа (вышыня - да калена)»;

"Вільготнасць пад 100%, душна, цвіль і грыбок на сценах, асвятленне днём недастатковае, ноччу не перамыкаецца на дзяжурнае. Пол і сцены ў жахлівым (аварыйным) стане»;

"Непасрэдна перад судом нас перавялі і трымалі ў бруднай камеры, у якой перад намі незадоўга да гэтага мабыць знаходзіліся іншыя затрыманыя (відаць было па гразі, смуроду, выкарыстанай і засланай пасцельнай бялізне і іншаму)»;

"Вельмі шмат прусакоў і нездавальняючы стан санвузла»;

"У першай камеры быў чыста, У іншых двух брудныя прыбіральні, ракавіны, вельмі дрэнна пахла, на падлозе было смецце, коўдры і матрацы смярдзелі мачой»;

«Камеры вельмі брудныя, агідны пах ад туалетаў, у Жодзіна шмат прусакоў»;

"Туалет смярдзеў, не чым было мыць»;

Поўны тэкст дакладу прыводзіцца ніжэй на рускай мове.

Парушэнні правоў адміністрацыйна арыштаваных у 2020 годзе: новы даклад праваабаронцаў

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства